Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар
(МЕСЯЦАСЛОЎ, СВЯТЦЫ, ІМЯНІННЫ КАЛЯНДАР)
Обратите внимание! Слева – дата по старому стилю ("паводле Царкоўнага ўставу", т.е. по церковному календарю, по православным святцам), а справа – дата по новому стилю ("паводле новага стылю", т.е. по современному гражданскому календарю, которым мы пользуемся в повседневной жизни) /// Календарь на сентябрь на русском языке см. здесь // Для облегчения поиска женские имена выделены красным. |
СЕНТЯБРЬ = ВЕРАСЕНЬ
19 жніўня / 1 верасня
- Андрэй Страцілат мучанік і з ім 2593 мучанікаў (284-305) // Андрэй = Андрыяш.
- мучанікі Цімафей, Агапій і мучаніца Фёкла (каля 304) // Цімафей = Цімох;; Агапій = Агап, Агапей, Гапей;; Фёкла = Тэкпя.
20 жніўня / 2 верасня
- Самуіл прарок (XI ст. да Р. X.) // Самуіл = Самойла.
21 жніўня /3 верасня
- Аўрамій працалюбівы, Пячэрскі, прападобны (XII–XIII) // Аўрамій = Абрам.
- Аўрамій Смаленскі, прападобны (XIII) // Аўрамій = Абрам.
- Васа мучаніца і яе дзеці (305-311).
- Марфа Дзівееўская, прападобная (1829) // Марфа = Марта.
- Фадзей, апостал з 70-ці (каля 44).
22 жніўня / 4 верасня
- Ісаакій Опцінскі, прападобны (1894).
- мучанікі Агафанік, Зотык, Феапрэпій (Багалеп), Акіндзін, Северыян і інші (305-311) // Зотык = Ізот.
- свяшчэннамучанік Афанасій, епіскап (270-275), і прападобная Анфуса (каля 298) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
23 жніўня / 5 верасня
- Ірыней, епіскап Ліёнскі, свяшчэннамучанік (202).
- Калінік, патрыярх Канстанцінопальскі, свяціцель (705) // Калінік = Каліна.
- прападобныя Яўціхій (каля 540) і Фларэнцій (547) // Яўціхій = Аўтух, Еўціхей, Яўтух.
24 жніўня / 6 верасня
- Арсеній Комельскі, прападобны (1550) // Арсеній = Арсень, Арсайла.
- Георгій Лімніёт, прападобны (каля 716) // Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.
- Касма Эталійскі, роўнаапостальны. (1779) // Касма = Казма, Кузьма.
- Пётр, мітрапаліт Маскоўскі, свяціцель (1479).
- Яўціхій свяшчэннамучанік, вучань апостала Іаана Багаслова (I) // Яўціхій = Аўтух, Еўціхей, Яўтух.
25 жніўня / 7 верасня
- Варфаламей апостал (VI) // Варфаламей = Балтрамей, Баўтрамей, Бахрым.
- Міна, патрыярх Цараградскі, свяціцель (536-552).
- Ціт, епіскап Крыцкі, апостал з 70-ці (I).
26 жніўня / 8 верасня
- Адрыян Андрусаўскі, прападобны (1549) // Адрыян = Адрыяш.
- Марыя Дзівееўская, блажэнная (1931) // Марыя = Мар’я, Марыля, Марыся, Маруся.
- мучанік Адрыян і мучаніца Наталля (305-311) // Адрыян = Адрыяш;; Наталля = Наталія.
27 жніўня / 9 верасня
- Анфіса мучаніца.
- Асія вызнаўца, епіскап Кардувійскі, свяціцель (359).
- Пімен Вялікі, прападобны (каля 450) // Пімен = Піман, Пімаш.
- Пімен Палесцінскі, прападобны (каля 602) // Пімен = Піман, Пімаш.
28 жніўня / 10 верасня
- Ганна прарочыца, праведная, дачка Фануілава (I) // Ганна = Анна.
- Іаў Пачаеўскі, прападобны (1659).
- Маісей Мурын, прападобны (каля 400) // Маісей = Майсей.
- Сава Крыпецкі і Пскоўскі, прападобны (1495);; Сава = Саўва.
29 жніўня / 11 верасня. Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы.
30 жніўня / 12 верасня
- Аляксандр Неўскі (1724), дабраверны князь // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
- Аляксандр Свірскі (1533), прападобны // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
- Данііл Маскоўскі (1652), дабраверны князь // Данііл = Даніла, Данель.
- Хрыстафор Рымлянін (VI), прападобны.
- свяціцелі Аляксандр (340), Іаан (595) і Павел Новы (784), патрыярхі Канстанцінопальскія // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Павел = Павал, Паўлюк.
- свяціцелі Сербскія: Сава I (1237), Арсеній I (1266), Сава II (1269), Яўстафій I (каля 1285), Іакаў (1292), Нікадзім (1325), Данііл (1338), архіепіскапы; Іаанікій II (1354), Яфрэм II (пасля 1395), Спірыдон (1388), Макарый (1574), Гаўрыіл I (1659), патрыярхі, і Грыгорый епіскап // Арсеній = Арсень, Арсайла;; Гаўрыіл = Гаўрыла, Габрэль;; Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор;; Данііл = Даніла, Данель;; Іакаў = Якаў, Якуб;; Макарый = Макар;; Нікадзім = Мікодым;; Сава = Саўва;; Спірыдон = Свірыд;; Яўстафій = Астап, Астафей, Астах, Асташ;; Яфрэм = Ахрэм, Ахрамей.
31 жніўня / 13 верасня
- Генадзій, патрыярх Цараградскі, свяціцель (471) // Генадзій = Генадзь, Геня.
- Кіпрыян, епіскап Карфагенскі, свяшчэннамучанік (258) // Кіпрыян = Купрыян, Купрэй.
1 верасня / 14 верасня
- Сімяон Стоўпнік, прападобны (459) і маці яго Марфа (каля 428) // Сімяон = Сымон;; Марфа = Марта.
- мучаніца Каліста і браты яе: мучанікі Явод і Ермаген (309).
2 / 15 верасня
- Іаан поснік, патрыярх Цараградскі, прападобны (595) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- Феадосій Тоцемскі, прападобны (1796) // Феадосій = Федасей, Фядос, Ходас.
- прападобныя Антоній (1073) і Феадосій (1074) Пячэрскія // Антоній = Антон, Антось;; Феадосій = Федасей, Фядос, Ходас.
- мучанік Мамант (275), бацька яго Феадот і маці Руфіна (III) // Мамант = Мамон;; Феадот = Багдан, Фядот.
3 / 16 верасня
- Васіліса Нікамідзійская, мучаніца (309) // Васіліса = Васіліна.
- Іаан Валасаты, Растоўскі цудатворац, блажэнны (1580) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- Феакціст, супоснік Яўфімія Вялікага, прападобны (467).
- свяшчэннамучанік Анфім, епіскап Нікамідзійскі, і з ім мучанікі Феофіл дыякан, Дарафей, Мардоній, Мігдоній, Пётр, Індыс, Гаргоній, Зінон, Домна дзева і Яўфімій (302) // Анфім = Анхім;; Дарафей = Дарапей, Дарацей, Дораш;; Яўфімій = Аўхім, Яўхім, Яфім, Яхім.
4 / 17 верасня
- Вавіла Нікамідзійскі, мучанік і з ім 84-х юнакоў (IV).
- Вавіла свяшчэннамучанік, епіскап Вялікай Антыяхіі, і з ім трое юнакоў: Урван, Прылідыян, Эпалоній і маці іх Хрыстадула (251).
- Ерміёнія мучаніца, дачка апостала Філіпа дыякана (каля 117).
- Іаасаф, епіскап Белгародскі, свяціцель (1911).
- Маісей Багавідец, прарок (1531 да Р.Х.) // Маісей = Майсей.
- Парфеній, ігумен Кізілташскі, прападобнамучанік (1867) // Парфеній = Парфён, Пархім, Пархом.
- мучанікі Фёдар, Міян, Юліян і Кіён (305-311) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
5 / 18 верасня
- Аўдзій (Авід) ў Персіі, мучанік (V) // Аўдзій = Аўдзей.
- Афанасій, ігумен Брэсцкі, прападобнамучанік (1648) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
- Глеб, дабраверны князь (у хрышчэнні Давід) (1015) // Давід = Давыд.
- Раіса (Іраіда) мучаніца (каля 308).
- прарок Захарыя і праведная Елісавета, бацькі Іаана Прадцечы (I) // Захарыя = Захар, Захарый;; Елісавета = Елізавета, Лізавета.
- мучанікі Урван, Фёдар, Медзімн і з імі 77 мужоў царкоўнага чыну, у Нікамідзіі пацярпелых (370) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
- мучанікі Ювенцін і Максім воіны (361-363).
6 / 19 верасня
- Архіп прападобны (IV).
- Давід прападобны (VI) // Давід = Давыд.
- Кірыл, епіскап Горцінскі, свяшчэннамучанік (ІІІ-М) // Кірыл = Кірыла.
- Міхаіл Архістраціг (успамін цуду ў Хонех, IV) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута.
- мучанік Кірыяк, прасвітар Фаўст, дыякан Авів і з імі 11 мучанікаў (каля 250).
- мучанікі Яўдоксій, Зінон і Макарый (311-312) // Макарый = Макар.
7 / 20 верасня
- Іаан, архіепіскап Наўгародскі, свяціцель (1186).
- Лука прападобны (пасля 975) // Лука = Лукаш, Лукша.
- Макарый Канеўскі, архімандрыт Оўручскі, ігумен Пінскі, прападобнамучанік (1678) // Макарый = Макар.
- Макарый Опцінскі, прападобны (1860) // Макарый = Макар.
- Сазонт, мучанік (каля 304) // Сазонт = Сазон.
- прападобныя Аляксандр Перасвет і Андрэй Аслябя (1380) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька;; Андрэй = Андрыяш.
8 / 21 верасня. Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы.
9 / 22 верасня
- Іосіф, ігумен Волацкі, цудатворац, прападобны (1515) // Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп.
- Мікіта ў Цараградзе, блажэнны (XII) // Мікіта = Нікіта.
- Северыян мучанік (320).
- Феафан вызнаўца, прападобны (каля 300).
- праведныя Іаакім і Ганна, богаайцы // Ганна = Анна.
- мучанікі Харытон і Стратор (Стратанік).
10 / 23 верасня
- Андрэй Спасакубенскі, прападобны князь (у інацтве Іаасаф ) (1453) // Андрэй = Андрыяш.
- Павел Паслушлівы, Пячэрскі, прападобны (XIII–XIV) // Павел = Павал, Паўлюк.
- Пульхерыя, дабраверная царыца Грэчаская (453).
- апосталы з 70-ці Апелій, Лукій і Клімент (I) // Клімент = Клімант, Клім.
- свяціцелі Пётр і Павел, епіскапы Нікейскія (IX) // Павел = Павал, Паўлюк.
11 / 24 верасня
- Ія мучаніца (362-364).
- Феадора Александрыйская, прападобная (474-491) // Феадора = Фядора, Хадора, Хвядора, Тадора.
- мучанік Дзімітрый, жонка яго Еванфія мучаніца, і Дзімітрыян, сын іх (I) // Дзімітрый = Дзмітрый, Зміцер, Змітрый, Міць.
- прападобныя Сергій і Герман, Валаамскія цудатворцы // Сергій = Сяргей, Сяржук.
12 / 25 верасня
- Аўтаном, епіскап Італійскі, свяшчэннамучанік (313).
- Афанасій Высоцкі і Серпухаўскі, цудатворац, прападобны (1395) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
- Сімяон Верхатурскі, праведны (1704) // Сімяон = Сымон.
- Фёдар Александрыйскі, мучанік // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
- Юліян мучанік і з ім 40 мучанікаў (IV).
13 / 26 верасня
- Карнілій сотнік, свяшчэннамучанік (I) // Карнілій = Карніла, Карней, Карнаш.
- Пётр ў Атроі, прападобны (IX).
- Юліян прасвітар, свяшчэннамучанік (IV).
- мучанікі Ілія, Зотык, Лукіян і Валерыян (320) // Ілія = Ілля, Ілья, Гальяш;; Лукіян = Лук’ян;; Валерыян = Валяр’ян;; Зотык = Ізот.
- мучанікі Кранід, Ляонцій і Серапіён (каля 237) // Ляонцій = Леванцей, Лявон.
14 / 27 верасня. Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга.
- Іаан Залатавуст, свяціцель (407) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
15 / 28 верасня
- Акакій вызнаўца, епіскап Меліцінскі, свяціцель (III).
- Іосіф, епіскап Алавердскі, свяціцель (570) (Груз.) // Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп.
- Мікіта велікамучанік (каля 372) // Мікіта = Нікіта.
- Парфірый, мучанік (361).
- Сімяон, архіепіскап Салунскі, свяціцель (1429) // Сімяон = Сымон.
- Сцяфан архідыякан, першамучанік (415) // Сцяфан = Сцяпан.
- мучанікі Максім, Феадот, мучаніца Аскліяда (Аскліпіядота) (305-311) // Феадот = Багдан, Фядот.
16 / 29 верасня
- Дарафей, пустэльнік Егіпецкі, прападобны (IV) // Дарафей = Дарапей, Дарацей, Дораш.
- Кіпрыян, мітрапаліт Кіеўскі і Літоўскі, усяе Русі цудатворац, свяціцель (1406) // Кіпрыян = Купрыян, Купрэй.
- Людміла, княгіня Чэшская, мучаніца (927).
- Меліціна мучаніца (138-161).
- Севасціяна мучаніца (86-96).
- Яўфімія ўсяхвальная, велікамучаніца (304) // Яўфімія = Хіма.
- мучанікі Віктар і Сасфен (каля 304) // Віктар = Вікця.
- мучанікі Іосіф і Ісаак браты (808) (Груз.) // Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп;; Ісаак = Ісак, Ісакей.
17 верасня / 30 верасня
- Іаакім, патрыярх Александрыйскі, свяціцель (1567).
- мучаніцы Вера, Надзея, Любоў і маці іх Сафія (каля 137) // Сафія = Зося, Зафея.
- мучаніцы Феадоцця (каля 230) і Агафоклія // Феадоцця = Феадоція.
- 156 мучанікаў: Пелій і Ніл, епіскапы Егіпецкія, Зінон прасвітар, Ілія і інші (310) // Ілія = Ілля, Ілья, Гальяш.
Продолжение именинного календаря:
Январь (Студзень) / Февраль (Люты) / Март (Сакавік) / Апрель (Красавік) / Май (Май) /
Июнь (Чэрвень) / Июль (Ліпень) / Август (Жнівень) / Сентябрь (Верасень) /
Октябрь (Кастрычнік) / Ноябрь (Лістапад) / Декабрь (Снежань)