Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар
(МЕСЯЦАСЛОЎ, СВЯТЦЫ, ІМЯНІННЫ КАЛЯНДАР)
Обратите внимание! Слева – дата по старому стилю ("паводле Царкоўнага ўставу", т.е. по церковному календарю, по православным святцам), а справа – дата по новому стилю ("паводле новага стылю", т.е. по современному гражданскому календарю, которым мы пользуемся в повседневной жизни) /// Декабрьский календарь на русском языке см. здесь // Для облегчения поиска женские имена выделены красным. |
ДЕКАБРЬ = СНЕЖАНЬ
18 лістапада / 1 снежня
- Платон мучанік (302 ці 306).
- мучанікі Раман дыякан і юнак Варул (303).
19 лістапада / 2 снежня
- Адрыян Пашахонскі і Яраслаўскі, прападобнамучанік (1625) // Адрыян = Адрыяш.
- Аўдзій прарок (з 12-ці) (IX ст. да Р. X.) // Аўдзій = Аўдзей.
- Варлаам мучанік (каля 304) // Варлаам = Варлам, Баркулаб.
- Варлаам, ігумен Пячэрскі, прападобны (1065) // Варлаам = Варлам, Баркулаб.
- Іларыён цудатворац, прападобны (875) (Груз.) // Іларыён = Варывон, Ларыён.
- Філарэт, мітрапаліт Маскоўскі, свяціцель (1867).
- прападобныя Варлаам і Іаасаф, царэвіч Індыйскі і бацька яго Авенір цар (IV) // Варлаам = Варлам, Баркулаб.
20 лістапада / 3 снежня
- Грыгорый Дэкапаліт, прападобны (816) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.
- мучанікі Яўстафій, Феспесій і Анатолій (312) // Яўстафій = Астап, Астафей, Астах, Асташ;; Анатолій = Анатоль.
- свяшчэннамучанікі Нірса епіскап і Іосіф, вучань яго, Іаан, Саверый, Ісакій і Іпацій, епіскапы Персідскія; мучаніцы Фёкла, Ганна і многія другія, у Персідзе пацярпелыя (343) // Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Ісакій = Ісак, Ісакей;; Іпацій = Іпат, Пацей;; Фёкла = Тэкпя;; Ганна = Анна.
21 лістапада / 4 снежня. Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы.
22 лістапада / 5 снежня
- Міхаіл, праведны воін, балгарын (866) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута.
- Міхаіл Цвярскі, дабраверны князь (1318) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута.
- Пракопій чытальнік, мучанік (303) // Пракопій = Пракоп, Пракофій.
- мучаніца Кікілія (Цыцылія) і мучанікі Валерыян, Цівурцій і Максім (каля 230).
- апосталы з 70-ці Філімон і Архіп, і мучаніца роўнаапостальная Апфія (I) // Філімон = Філон, Халімон, Пілімон.
23 лістапада / 6 снежня
- Аляксандр Неўскі, дабраверны князь (у схіме Аляксій) (1263) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька;; Аляксій = Аляксей, Алекса.
- Грыгорый, епіскап Акраганційскі, свяціцель (VI–VII) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.
- Мітрафан, епіскап Варонежскі, свяціцель (у схіме Макарый) (1703) // Макарый = Макар.
- мучанікі Сісіній, епіскап Кізіцкі (III) і Фёдар Антыяхійскі (IV) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
24 лістапада / 7 снежня
- Екацярына велікамучаніца (305-313) // Екацярына = Кацярына.
- Меркурый велікамучанік (III) // Меркурый = Мяркул.
- Меркурый Смаленскі, мучанік (1238) // Меркурый = Мяркул.
- Меркурый, поснік Пячэрскі, прападобны (XIV) // Меркурый = Мяркул.
- мучаніца Аўгуста, мучанік Парфірый Страцілат і 200 воінаў (305-313).
25 лістапада / 8 снежня
- Магдаліна Забеліна, прападобнамучаніца (1931).
- Пётр маўчальнік, прападобны (каля 429).
- свяшчэннамучанікі Клімент, папа Рымскі (101) і Пётр, архіепіскап Александрыйскі (311) // Клімент = Клімант, Клім.
26 лістапада / 9 снежня
- Іакаў пустэльнік, прападобны (457) // Іакаў = Якаў, Якуб.
- Інакенцій, епіскап Іркуцкі, свяціцель (1731).
27 лістапада / 10 снежня
- Андрэй Сімбірскі, блажэнны (1841) // Андрэй = Андрыяш.
- Іакаў Персіянін, велікамучанік (421) // Іакаў = Якаў, Якуб.
- Іакаў, епіскап Растоўскі, свяціцель (1392) // Іакаў = Якаў, Якуб.
- Паладзій, прападобны (VI–VII).
- Раман, прападобны (V).
- Усевалад, дабраверны князь Наўгародскі, Пскоўскі цудатворац (у хрышчэнні Гаўрыіл) (1192) // Гаўрыіл = Гаўрыла, Габрэль.
28 лістапада / 11 снежня
- Сцяфан Новы, вызнаўца, прападобнамучанік (767) // Сцяфан = Сцяпан.
- Фёдар, архіепіскап Растоўскі, свяціцель (1394) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
- мучанікі Сцяфан, Васілій, Грыгорый, Іаан і інші многія (VIII) // Сцяфан = Сцяпан;; Васілій = Базыль, Васіль;; Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
29 лістапада / 12 снежня
- Акакій Сінайскі, прападобны (VI).
- Парамон мучанік і з ім 370 мучанікаў (250) // Парамон = Пармон.
30 лістапада / 13 снежня
- Андрэй Першазваны, апостал (62) // Андрэй = Андрыяш.
1 снежня / 14 снежня
- Ананія Персіянін, мучанік // Ананія = Анан.
- Наум прарок (VII ст. да Р. X.) // Наум = Навум.
- Філарэт Міласцівы, праведны (792) // Філарэт = Філат, Пілат.
2 / 15 снежня
- Авакум прарок (VII ст. да Р. X.) // Авакум = Абакум, Аўвакум.
- Афанасій прападобны, затворнік Пячэрскі (каля 1176), і іншы Афанасій, затворнік Пячэрскі (XIII) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
- Стэфан Ураш, святы цар Сербскі (1367).
- прападобныя Іаан, Іраклемон, Андрэй і Феофіл (IV) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Андрэй = Андрыяш.
3 / 16 снежня
- Іаан маўчальнік, былы епіскап Каланійскі, прападобны (558) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- Сава Старажоўскі, Звенігародскі, прападобны (1407) // Сава = Саўва.
- Сафонія прарок (635-605 г. да Р. X.) // Сафонія = Сафон, Сахно.
- Фёдар, архіепіскап Александрыйскі, свяшчэннамучанік (606) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
4 / 17 снежня
- Генадзій, архіепіскап Наўгародскі, свяціцель (1505) // Генадзій = Генадзь, Геня.
- Іаан Дамаскін, прападобны (каля 780) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- Іаан, епіскап Палівоцкі, прападобны (VIII) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- велікамучаніца Варвара і мучаніца Юліянія (Іуліянія) (каля 306) // Варвара = Барбара.
5 / 18 снежня
- Анастасій мучанік // Анастасий = Астась, Асташ, Настась, Насташ.
- Гурый, архіепіскап Казанскі, свяціцель (1563) // Гурый = Гур, Гурэй, Гур’ян.
- Сава Асвячоны, прападобны (532) // Сава = Саўва // в календаре Московского патриархата – преподобный Савва Освященный.
- прападобныя Карыён манах і сын яго Захарыя, егіпцяны (IV) // Захарыя = Захар, Захарый.
6 / 19 снежня
- Мікалай, архіепіскап Мір Лікійскіх, цудатворац, свяціцель (каля 335) // Мікалай = Мікола, Нікалай, Нікола.
7 / 20 снежня
- Амвросій, епіскап Медыяланскі, свяціцель (397) // Амвросій = Амбражэй, Амброс, Абрасім.
- Антоній Сійскі, прападобны (1556) // Антоній = Антон, Антось.
- Іаан, поснік Пячэрскі, прападобны (XII) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- Ніл Сталабёнскі, прападобны (1554).
- Павел Паслушлівы, прападобны // Павел = Павал, Паўлюк.
8 / 21 снежня
- Анфіса ў Рыме, мучаніца (V).
- Кірыл Чалмагорскі, прападобны (1367) // Кірыл = Кірыла.
- Патапій прападобны (VII) // Патапій = Патап.
9 / 22 снежня
- Ганна праведная (зачацце Прасвятой Багародзіцы) // Ганна = Анна.
- Ганна прарочыца (маці прарока Самуіла) (1100 г. да Р. X.) // Ганна = Анна.
- Сафроній, архіепіскап Кіпрскі, свяціцель (VI) // Сафроній = Сафрон, Сапрон, Супрын, Супрыян.
- Сцяфан Новасіяцель, прападобны (912) // Сцяфан = Сцяпан.
10 / 23 снежня
- Іаасаф, епіскап Белгародскі, свяціцель (1754).
- Фама прападобны (X) // Фама = Тамаш, Хама.
- мучанікі Міна, Ермаген і Яўграф (313).
- блажэнныя Іаан (1503) і яго бацькі Стэфан (1446) і Ангеліна, правіцелі Сербскія // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
11 / 24 снежня
- Данііл Стоўпнік, прападобны (489-490) // Данііл = Даніла, Данель.
- Лука Стоўпнік, прападобны (каля 970-980) // Лука = Лукаш, Лукша.
- Нікан Сухі, Пячэрскі, прападобны (XII).
12 / 25 снежня
- Аляксандр, епіскап Іерусалімскі, свяшчэннамучанік (251) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
- Спірыдон, епіскап Трыміфунцкі, цудатворац, свяціцель (каля 348) // Спірыдон = Свірыд.
- Ферапонт Монзенскі, прападобны(1597).
13 / 26 снежня
- Аркадзій Наваторжскі, прападобны (XI) // Аркадзій = Аркадзь.
- Арсеній прападобны (VIII–X) // Арсеній = Арсень, Арсайла.
- Лукія мучаніца (304).
- Яўстрацій, Аўксенцій, Яўгеній, Мардарый і Арэст мучанікі (284-305) // Аўксенцій = Аксём, Аксён, Аксянцей, Аксайла.
14 / 27 снежня
- мучанікі Фірс, Леўкій і Калінік (249-251) // Калінік = Каліна.
- мучанікі Філімон, Апалоній, Арыян і Феаціх (286-287) // Філімон = Філон, Халімон, Пілімон.
15 / 28 снежня
- Елеўферый мучанік (305-311) // Елеўферый = Аліфер, Алпер.
- Елеўферый, свяшчэннамучанік і маці яго Анфія мучаніца (II) // Елеўферый = Аліфер, Алпер.
- Павел Латрыйскі, прападобны (955) // Павел = Павал, Паўлюк.
- Сцяфан вызнаўца, архіепіскап Суражскі, свяціцель (VIII) // Сцяфан = Сцяпан.
- Трыфан Пячэнгскі і Кольскі, прападобны (1583).
16 / 29 снежня
- Агей прарок (500 г. да Р. X.).
- Марын мучанік (III).
- Сафія Суздальская, прападобная (1542) // Сафія = Зося, Зафея.
- Феафання, блажэнная царыца (893-894) // Феафання = Феафанія.
17 / 30 снежня
- Данііл вызнаўца, прападобны (у схіме Сцяфан) (X) // Данііл = Даніла, Данель;; Сцяфан = Сцяпан.
- прарок Данііл і трое юнакоў: Ананія, Азарыя і Місаіл (600 г. да Р. X.) // Данііл = Даніла, Данель;; Ананія = Анан;; Азарыя = Азар.
18 / 31 снежня
- Мадэст, архіепіскап Іерусалімскі, свяціцель (633-634).
- Міхаіл вызнаўца, прападобны (845) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута.
- Севасціян Сахоцкі, Пашахонскі, прападобны (каля 1500) // Севасціян = Севасцьян, Савасцян, Савось.
- Сімяон Верхатурскі, праведны (1694) // Сімяон = Сымон.
- Флор, епіскап Амійскі, прападобны (УІІ) // Флор = Фрол.
- мучанік Севасціян і дружына яго: Нікастрат захавальнік казны, жонка яго Зоя, Транквілін прасвітар і сыны яго Маркелін і Марк, дыяканы, і інші (каля 287) // Севасціян = Севасцьян, Савасцян, Савось;; Марк = Марка.
Продолжение именинного календаря:
Январь (Студзень) / Февраль (Люты) / Март (Сакавік) / Апрель (Красавік) / Май (Май) /
Июнь (Чэрвень) / Июль (Ліпень) / Август (Жнівень) / Сентябрь (Верасень) /
Октябрь (Кастрычнік) / Ноябрь (Лістапад) / Декабрь (Снежань)