Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар
(МЕСЯЦАСЛОЎ, СВЯТЦЫ, ІМЯНІННЫ КАЛЯНДАР)
Обратите внимание! Слева – дата по старому стилю ("паводле Царкоўнага ўставу", т.е. по церковному календарю, по православным святцам), а справа – дата по новому стилю ("паводле новага стылю", т.е. по современному гражданскому календарю, которым мы пользуемся в повседневной жизни) /// Календарь на август на русском языке, см. здесь // Для облегчения поиска женские имена выделены красным. |
АВГУСТ = ЖНІВЕНЬ
19 ліпеня / 1 жніўня
- Дзій прападобны (каля 430).
- Раман (Алегавіч), дабраверны князь Разанскі (1270).
- Серафім Сароўскі, цудатворац, прападобны (1903).
- блажэнны Стэфан (1427) і маці яго Міліца, Сербскія (1405).
20 ліпеня / 2 жніўня
- Аўрамій Галіцкі, Чухламскі, прападобны (1375).
- Афанасій Брэсцкі, прападобнамучанік (1649) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
- Ілія прарок (IX ст. да Р. X.) // Ілія = Ілля, Ілья, Гальяш.
21 ліпеня / 3 жніўня
- прападобныя Ануфрый маўклівы і Анісім затворнік, Пячэрскія (XII–XIII) // Ануфрый = Анапрэй, Анупрэй, Нупрэй.
- прападобныя Сімяон, дзеля Хрыста юродзівы, і Іаан, супоснік яго (каля 590) // Сімяон = Сымон;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
22 ліпеня / 4 жніўня
- Карнілій Пераяслаўскі (1693), прападобны // Карнілій = Карніла, Карней, Карнаш.
- Марыя Магдаліна, міраносіца, роўнаапостальная (I) // Марыя = Мар’я, Марыля, Марыся, Маруся.
- Фока свяшчэннамучанік (403-404).
23 ліпеня ліпеня / 5 жніўня
- Апалінарый, епіскап Равенійскі, свяшчэннамучанік (каля 75) // Апалінарый = Апалінар, Апалім, Палінар.
- мучанікі Трафім і Феофіл, і з імі 13 мучанікаў (284-305) // Трафім = Трахім, Атрахім.
24 ліпеня / 6 жніўня
- Палікарп, архімандрыт Пячэрскі, прападобны (1182).
- Хрысціна мучаніца (каля 300).
- мучанікі Барыс і Глеб, дабраверныя князі (у хрышчэнні Раман і Давід) (1015) // Давід = Давыд.
25 ліпеня / 7 жніўня
- Ганна, маці Прасвятой Багародзіцы, праведная // Ганна = Анна.
- Макарый Жаўтаводскі і Унжанскі, прападобны (1444) // Макарый = Макар.
- святыя Алімпіяда дыяканіса (409) і Еўпраксія дзева, Тавенская (413) // Алімпіяда = Алімпа, Ліпа.
26 ліпеня / 8 жніўня
- Маісей Угрын, Пячэрскі, прападобны (каля 1043) // Маісей = Майсей.
- Параскева прападобнамучаніца (138-161) // Параскева = Праскоўя.
- свяшчэннамучанікі Ермалай, Ерміп і Ермакрат, іерэі Нікамідзійскія, (каля 305) // Ермалай = Ярмак.
27 ліпеня / 9 жніўня
- Анфіса спаведніца, ігумення, прападобная і 90 яе сясцёр (VIII).
- Герман Аляскінскі, прападобны (1837).
- Іаасаф, мітрапаліт Маскоўскі і ўсяе Расіі, свяціцель (1555).
- Панцеляіман, велікамучанік і цаліцел (305) // Панцеляіман = Панцеляймон, Панцей, Панцялей.
- роўнаапостальныя Клімент, епіскап Охрыдскі (916), Наум, Сава, Гаразд і Ангеляр (Балг.) // Клімент = Клімант, Клім;; Наум = Навум;; Сава = Саўва.
28 ліпеня / 10 жніўня
- Маісей, цудатворац Пячэрскі, прападобны (XIII–XIV) // Маісей = Майсей.
- Павел Ксірапатамскі (820), прападобны // Павел = Павал, Паўлюк.
- апосталы з 70-ці Прохар, Ніканор, Ціман і Пармен дыяканы (I) // Ніканор = Міканор.
- мучанікі Юліян (II), Яўстафій (каля 316) і Акакій, (каля 321) // Яўстафій = Астап, Астафей, Астах, Асташ.
29 ліпеня / 11 жніўня
- Калінік мучанік (III–IV) // Калінік = Каліна.
- Міхаіл прападобнамучанік (IX) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута.
- Серафіма дзева мучаніца (117-138).
- Феадоцця мучаніца і яе трое дзяцей (304) // Феадоцця = Феадоція.
- Яўстафій Мцхецкі, мучанік (589) (Груз.) // Яўстафій = Астап, Астафей, Астах, Асташ.
- прападобныя Канстанцін і Касма Косінскія, Старарускія (XIII) // Канстанцін = Кастусь;; Касма = Казма, Кузьма.
30 ліпеня / 12 жніўня
- Валянцін епіскап, свяшчэннамучанік і трое вучняў яго (каля 273) // Валянцін = Валентый, Валянтын.
- Герман Салавецкі, прападобны (1484).
- Іаан Воін, мучанік (IV) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- апосталы з 70-ці Сіла, Сілуан, Крыскент, Эпенет і Андранік, (I) // Андранік = Андрон, Андрос.
- мучанікі Паліхроній, епіскап Вавілонскі, Парменій, Яліма і Хрысотэль прасвітары, Лука і Муко дыяканы, Аўдон і Сеніс, князі Персідскія, і мучанікі Алімпій і Максім (каля 251) // Лука = Лукаш, Лукша.
31 ліпеня / 13 жніўня
- Дзіянісій Ватапедскі, прападобнамучанік (1822) // Дзіянісій = Дзяніс.
- Еўдакім Кападакіянін (IX), праведны // Еўдакім = Аўдакім.
- Юліта мучаніца (304-305) // Юліта = Іуліта, Уліта.
1 жніўня / 14 жніўня
- Сафія Суздальская, прападобная (1995) // Сафія = Зося, Зафея.
- сем мучанікаў Макавеяў: Авім, Антанін, Гурый, Елеазар, Еўсявон, Алім і Маркел, маці іх Саламанія і настаўнік іх Елеазар (166 г. да Р. X.) // Гурый = Гур, Гурэй, Гур’ян;; Елеазар = Алізар, Елізар.
- мучанікі у Пергіі Памфілійскай: Ляонцій, Ацій, Аляксандр, Кіндзей, Кірыяк, Мінеон і інші (III) // Ляонцій = Леванцей, Лявон;; Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
2 / 15 жніўня
- Васілій, дзеля Хрыста юродзівы, Маскоўскі цудатворац, блажэнны (1557) // Васілій = Базыль, Васіль.
- Васілій Спаса-Кубенскі, блажэнны (XV) // Васілій = Базыль, Васіль.
- Сцяфан, папа Рымскі, свяшчэннамучанік, і інші з ім (257) // Сцяфан = Сцяпан.
- першамучанік Сцяфан, архідыякан (каля 428) і праведныя Нікадзім, Гамалііл і сын яго Авів // Сцяфан = Сцяпан;; Нікадзім = Мікодым.
3 / 16 жніўня
- Антоній Рымлянін, Наўгародскі цудатворац, прападобны (1147) // Антоній = Антон, Антось.
- Касма самотнік (VI), прападобны // Касма = Казма, Кузьма.
- прападобныя Ісаакій, Далмат і Фаўст (ІУ-У).
4 / 17 жніўня
- Елеўферый, мучанік (IV) // Елеўферый = Аліфер, Алпер.
- Еўдакія прападобнамучаніца (362- 364) // Еўдакія = Аўдоцця, Аўдакея.
- сем юнакоў Эфескіх: мучанікі Максіміліян, Іамвліх, Марцініян, Іаан, Дзіянісій, Эксакустадзіян (Канстанцін) і Антанін (каля 250) // Марцініян = Марцім’ян;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Дзіянісій = Дзяніс;; Канстанцін = Кастусь.
5 / 18 жніўня
- Еўсігній мучанік (362).
- Іаў Ушчэльскі, прападобны (1628).
- Нона праведная, маці свяціцеля Грыгорыя Багаслова (374).
6 / 19 жніўня. Праабражэнне Гасподняе.
7 / 20 жніўня
- Антоній Опцінскі, прападобны (1865) // Антоній = Антон, Антось.
- Дамецій Персіянін прападобнамучанік, і двое вучняў яго (363).
- Іерафей Венгерскі, свяціцель (X) // Іерафей = Ерафей, Яраш.
- Меркурый Пячэрскі, епіскап Смаленскі, прападобны (1239) // Меркурый = Мяркул.
- Мітрафан, епіскап Варонежскі, свяціцель (1832).
- Пімен Шматхваравіты, Пячэрскі прападобны (1110) // Пімен = Піман, Пімаш.
- Пімен, поснік Пячэрскі, прападобны (XIII–XIV) // Пімен = Піман, Пімаш.
- Феадосій Новы, прападобны (ІХ-Х) // Феадосій = Федасей, Фядос, Ходас.
- мучанікі Марын і Астэрый (260).
- святы Сцяфан I, кароль Венгрыі (1038) // Сцяфан = Сцяпан.
8 / 21 жніўня
- Грыгорый, іканапісец Пячэрскі, прападобны (XII) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.
- Грыгорый Сінаіт, прападобны (XIV) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.
- Еміліян вызнаўца, епіскап Кізіцкі, свяціцель (815-820) // Еміліян = Амельян, Емяльян, Мелех, Мелеш.
- Міран, епіскап Крыцкі, свяціцель (каля 350) // Міран = Міраш.
- мучанікі Елеўферый і Леанід // Елеўферый = Аліфер, Алпер.
- прападобныя Засіма і Савацій Салавецкія (1566) // Засіма = Зосім;; Савацій = Савацей, Саўць.
9 / 22 жніўня
- Антоній Александрыйскі, мучанік // Антоній = Антон, Антось.
- Матфій апостал (каля 63).
- мучанікі Юліян, Маркіян, Іаан, Іакаў, Аляксій, Дзімітрый, Фоцій, Пётр, Ляонцій, мучаніца Марыя патрыкія і інші (730) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Іакаў = Якаў, Якуб;; Аляксій = Аляксей, Алекса;; Дзімітрый = Дзмітрый, Зміцер, Змітрый, Міць;; Фоцій = Фацей;; Ляонцій = Леванцей, Лявон;; Марыя = Мар’я, Марыля, Марыся, Маруся.
10 / 23 жніўня
- Лаўрэнцій блажэнны, дзеля Хрыста юродзівы, Калужскі (1515) // Лаўрэнцій = Лаўрэн, Лаўрын, Ваўрын.
- мучанікі архідыякан Лаўрэнцій, Сікст папа, Фелікісім і Агапіт дыяканы, Раман, Рымскія (258) // Лаўрэнцій = Лаўрэн, Лаўрын, Ваўрын.
11 / 24 жніўня
- Фёдар, князь Астрожскі, Пячэрскі, прападобны (каля 1483) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
- дзева мучаніца Сасана і з ёю Гаій, папа Рымскі, Гавіній прасвітар, Клаўдзій, Максім, мучаніца Прапедзігна, Аляксандр і Куфій (295-296) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
- прападобнамучанікі Фёдар і Васілій Пячэрскія (1098) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар;; Васілій = Базыль, Васіль.
12 / 25 жніўня
- Аляксандр, епіскап Каманскі, свяшчэннамучанік (III) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
- мучанікі Памфіл і Капітон // Памфіл = Панфіл.
- мучанікі Фоцій і Анікіта, і многія з імі (305-306) // Фоцій = Фацей.
13 / 26 жніўня
- Максім Вызнаўца, прападобны (662).
- Максім блажэнны, дзеля Хрыста юродзівы, Маскоўскі (каля 1547).
- Ціхан, епіскап Варонежскі, Задонскі, цудатворац, свяціцель (1783).
- мучанікі Іпаліт, Ірыней, Авундзій і мучаніца Канкордзія ў Рыме (258).
14 / 27 жніўня
- Аркадзій Наваторжскі, прападобны (XI) // Аркадзій = Аркадзь.
- Маркел, епіскап Апамейскі, свяшчэннамучанік (каля 389).
- Міхей прарок (з 12-ці прарокаў) (VIII ст. да Р. X.).
- Феадосій Пячэрскі, прападобны (1091) // Феадосій = Федасей, Фядос, Ходас.
15 / 28 жніўня. Успенне Прасвятой Багародзіцы.
16 / 29 жніўня
- Дзіямід лекар, мучанік (298) // Дзіямід = Дзямід.
17 / 30 жніўня
- Міран прасвітар, мучанік (250) // Міран = Міраш.
- мучанік Павел, мучаніца Юліянія (Іуліянія) і інші (каля 273) // Павел = Павал, Паўлюк.
- мучанікі Стратон, Філіп, Еўціхіян і Кіпрыян (каля 303) // Кіпрыян = Купрыян, Купрэй.
- мучанікі Фірс, Леўкій, Каранат і дружына іх (249-251).
18 жніўня / 31 жніўня
- Іаан Рыльскі, прападобны (946) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- Макарый, ігумен Пелікіцкі, прападобны (каля 830) // Макарый = Макар.
- Флор (Фрол) і Лаўр мучанікі (II).
- свяшчэннамучанік Еміліян епіскап, і з ім Іларыён, Дзіянісій і Ерміп (каля 300) // Еміліян = Амельян, Емяльян, Мелех, Мелеш;; Іларыён = Варывон, Ларыён;; Дзіянісій = Дзяніс.
- свяціцелі Іаан (674) і Георгій (683), патрыярхі Канстанцінопальскія // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.
Продолжение именинного календаря:
Январь (Студзень) / Февраль (Люты) / Март (Сакавік) / Апрель (Красавік) / Май (Май) /
Июнь (Чэрвень) / Июль (Ліпень) / Август (Жнівень) / Сентябрь (Верасень) /
Октябрь (Кастрычнік) / Ноябрь (Лістапад) / Декабрь (Снежань)