Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар
(МЕСЯЦАСЛОЎ, СВЯТЦЫ, ІМЯНІННЫ КАЛЯНДАР)
Обратите внимание! Слева – дата по старому стилю ("паводле Царкоўнага ўставу", т.е. по церковному календарю, по православным святцам), а справа – дата по новому стилю ("паводле новага стылю", т.е. по современному гражданскому календарю, которым мы пользуемся в повседневной жизни) /// Календарь на июль на русском языке см. здесь // Для облегчения поиска женские имена выделены красным. |
ИЮЛЬ = ЛІПЕНЬ
18 чэрвеня / 1 ліпеня
- Ляонцій, кананарх Пячэрскі, прападобны (XIV) // Ляонцій = Леванцей, Лявон.
- мучанікі Ляонцій, Іпацій і Феадул (70-79) // Ляонцій = Леванцей, Лявон;; Іпацій = Іпат, Пацей.
19 чэрвеня / 2 ліпеня
- Варлаам Важскі, Шанкурскі, прападобны (1462) // Варлаам = Варлам, Баркулаб.
- Засіма мучанік (II) // Засіма = Зосім.
- Іаан самотнік, прападобны (VI) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- Іаў, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, свяціцель (1607).
20 чэрвеня / 3 ліпеня
- Глеб, дабраверны князь Уладзімірскі (сын святаго Андрэя Багалюбскага) (XII).
- Гурый, архіепіскап Казанскі, свяціцель (1630) // Гурый = Гур, Гурэй, Гур’ян.
- Леўкій вызнаўца, епіскап Урунцісіопальскі, свяціцель (V).
- Мікалай Кавасіла, праведны (каля 1397) // Мікалай = Мікола, Нікалай, Нікола.
- Міна, епіскап Полацкі, свяціцель (1116).
- Мяфодзій, епіскап Патарскі, свяшчэннамучанік (312) // Мяфодзій = Міхед, Мяфод, Няфёд.
- мужы мучанікі Іна, Піна і Рыма (І-ІІ). // заўвага: Рыма, як і Іна ўжываюцца як жаночыя імёны.
21 чэрвеня / 4 ліпеня
- Цярэнцій, епіскап Іканійскі, свяшчэннамучанік (I) // Цярэнцій = Тарэнта.
- Юліян Тарсійскі, мучанік (каля 305).
- прападобныя Юлій прасвітар і Юліян дыякан (V).
22 чэрвеня / 5 ліпеня
- Зінон і Зіна, мужы мучанікі (304).
- Яўсевій, епіскап Самасацкі, свяшчэннамучанік (380) // Яўсевій = Аўсей, Яўсей.
- мучанік Галакціён і мучаніца Юліянія (Іуліянія).
23 чэрвеня / 6 ліпеня
- Агрыпіна мучаніца (253-260) // Агрыпіна = Агрэня.
- Арцемій Вяркольскі, праведны (1545) // Арцемій = Арцём, Арцім.
- Герман, архіепіскап Казанскі, свяціцель (1714).
-
Святаслаў Усеваладавіч (у хрышчэнні Гаврыіл), дабраверны князь (1252, Сабор Уладзімірскіх святых).
- мучанікі Яўстохій, Гаій, Провій, Лолій, Урван і інші (IV).
24 чэрвеня / 7 ліпеня. Нараджэнне Іаана Прадцечы.
- Антоній Дымскі, прападобны (каля 1224) // Антоній = Антон, Антось.
- сем братоў мучанікаў: Арэнцій, Кірыяк, Лонгін і інші (IV) // Лонгін = Логвін.
- праведныя юнакі Іакаў і Іаан Мянюжскія (1566-1569) // Іакаў = Якаў, Якуб;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
25 чэрвеня / 8 ліпеня
- Фяўроння дзева, прападобнамучаніца (каля 304) // Фяўроння = Фяўронія.
- Пётр, дабраверны князь (у манашастве Давід), і княгіня Фяўроння (у манашастве Еўфрасіння), Мурамскія цудатворцы (1228) // Давід = Давыд;; Фяўроння = Фяўронія;; Еўфрасіння = Еўфрасінія, Фрося, Прузына, Прасыня.
26 чэрвеня / 9 ліпеня
- Давід Салунскі, прападобны (каля 540) // Давід = Давыд.
- Дзіянісій, архіепіскап Суздальскі, свяціцель (1385) // Дзіянісій = Дзяніс.
- Іаан, епіскап Готфскі, прападобны (VIII) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- Ціхан Лухаўскі і Кастрамскі, прападобны (1569) // Ціхан = Ціхон.
27 чэрвеня / 10 ліпеня
- Георгій Іверскі, Святагорац, прападобны (1065) (Груз.) // Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.
- Іаана міраносіца, праведная (I) // Іаана = Жанна, Яна, Яніна.
- Марцін Тураўскі, прападобны (пасля 1146) // Марцін = Мартын.
- Сампсон прападобны (каля 530) // Сампсон = Самос, Самсон.
- Севір прасвітар, прападобны (VI).
28 чэрвеня / 11 ліпеня
- Ксенафонт Рабейскі, прападобны (1262).
- Павел лекар, прападобны // Павел = Павал, Паўлюк.
- мучанікі Кір і Іаан, бяссрэбранікі і цудатворцы (412) // Кір = Кірэй, Кір’ян;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- прападобныя Сергій і Герман, Валаамскія цудатворцы (каля 1353) // Сергій = Сяргей, Сяржук.
29 чэрвеня / 12 ліпеня. Святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.
- Пётр і Павел, апосталы (67).
- Грыгорый, мітрапаліт Іраклійскі, свяціцель (1925) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.
30 чэрвеня / 13 ліпеня
- Пётр, царэвіч Ардынскі (Растоўскі), прападобны (1290).
- Сабор слаўных і ўсяхвальных 12-ці апосталаў: Пётр, Андрэй, брат яго, Іакаў Зевядзеев, Іаан, брат яго, Філіп, Варфаламей, Фама, Матфей, Іакаў Алфеев, Іуда Іакаўлев (Фадзей), Сіман Зілот і Матфій // Андрэй = Андрыяш;; Варфаламей = Балтрамей, Баўтрамей, Бахрым, Бутрым, Бутрамей, Барташ, Варламей;; Іакаў = Якаў, Якуб;; Іуда = Юда;; Матфей = Матвей, Мацвей, Мацей;; Сіман = Сымон, Шыман, Шымук;; Фама = Тамаш, Хама;; Філіп = Піліп.
1 / 14 ліпеня
- Ангеліна, дэспатыса Сербская, праведная (XVI).
- Пётр патрыкій, прападобны (854).
- мучанікі бяссрэбранікі Касма і Даміян, у Рыме пацярпелыя (284) // Касма = Казма, Кузьма;; Даміян = Даман, Дзям’ян.
2 / 15 ліпеня
- Фоцій, мітрапаліт Кіеўскі, свяціцель (1431).
- Ювеналій, патрыярх Іерусалімскі, свяціцель (каля 458).
3 / 16 ліпеня
- Апяксандр, абіцелі "Няўсыпных" пачынальнік, прападобны (каля 430).
- Анатолій, патрыярх Канстанцінопальскі, свяціцель (458) // Анатолій = Анатоль.
- Васілій, епіскап Разанскі, свяціцель (1295) // Васілій = Базыль, Васіль.
- Іакінф мучанік (108).
- Нікадзім Кожаазерскі, прападобны (1640) // Нікадзім = Мікодым.
- Філіп, мітрапаліт Маскоўскі, ўсяе Русі цудатворац, свяціцель (1652).
- дабраверныя князі Васілій і Канстанцін, Яраслаўскія (XIII) // Васілій = Базыль, Васіль;; Канстанцін = Кастусь.
- мучанікі Дзіямід, Яўлампій, Аскліпіядот і Галіндуха мучаніца (II).
- прападобныя Іаан і Лонгін Ярэнгскія (1544-1545) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Лонгін = Логвін.
- мучанікі Макій і Марк (IV) // Макій = Макей;; Марк = Марка.
4 / 17 ліпеня
- Андрэй, архіепіскап Крыцкі, свяціцель (740) // Андрэй = Андрыяш.
- Андрэй Багалюбскі, вялікі князь, дабраверны (1174) // Андрэй = Андрыяш.
- Андрэй Рублёв, іканапісец, прападобны (XV) // Андрэй = Андрыяш.
- Марфа прападобная, маці Сімяона Дзіўнагорца (551) // Сімяон = Сымон.
- Фёдар, епіскап Кірынейскі, свяшчэннамучанік (310) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
- Яўфімій, Суздальскі цудатворац, прападобны (1507).
- мучанік Феадот і мучаніца Феадоцця (108) // Феадот = Багдан, Фядот;; Феадоцця = Феадоція.
5 / 18 ліпеня
- Афанасій Афонскі, прападобны(1000) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
- Сергій, ігумен Раданежскі, прападобны (1422) // Сергій = Сяргей, Сяржук.
- мучаніца Ганна і мучаніца Кірыла (304) // Ганна = Анна.
6 / 19 ліпеня
- Сісой Вялікі, прападобны (429) // Сісой = Сыс.
- Сісой, схімнік Пячэрскі, прападобны (XIII) // Сісой = Сыс.
- Юліянія, праведная дзева, княгіня Альшанская (XVI).
- мучанікі Ісаўр дыякан, Інакенцій, Філікс, Васілій, Руф і Руфін, і інші (III) // Васілій = Базыль, Васіль.
- мучаніца Лукія дзева і з ёю мучанікі Антоній, Лукіян, Ісідар і інші (301) // Антоній = Антон, Антось;; Лукіян = Лук’ян;; Ісідар = Сідар.
- мучанікі Марын, Марфа, Авакум, Валянцін прасвітар і інші многія у Рыме (269) // Авакум = Абакум, Аўвакум;; Валянцін = Валентый, Валянтын.
7 / 20 ліпеня
- Фама Малейскі, прападобны (X) // Фама = Тамаш, Хама.
- Акакій, пра якога гаворыцца ў Лесвіцы, прападобны (VI).
- Еўдакія, вялікая княгіня Маскоўская, прападобная (у інацтве Еўфрасіння) (1407) // Еўдакія = Аўдоцця, Аўдакея;; Еўфрасіння = Еўфрасінія, Фрося, Прузына, Прасыня.
- Кірыякія мучаніца (IV).
- мучанікі Перагрын, Лукіян, Пампей, Сатарніна, Герман і інші (II) // Лукіян = Лук’ян.
8 / 21 ліпеня
- Пракопій велікамучанік (303) // Пракопій = Пракоп, Пракофій.
- Пракопій праведны, дзеля Хрыста юродзівы, Усцюжскі цудатворац (1303) // Пракопій = Пракоп, Пракофій.
- Пракопій Усцьянскі, праведны (XVII) // Пракопій = Пракоп, Пракофій.
9 / 22 ліпеня
- Кірыл, епіскап Горцінскі, свяшчэннамучанік (III–IV) // Кірыл = Кірыла.
- Панкрацій, епіскап Таўраменійскі, свяшчэннамучанік (I) // Панкрацій = Панкрат, Пянкрат.
- Фёдар, епіскап Эдэскі, свяціцель (IX) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
10 / 23 ліпеня
- Антоній Пячэрскі, Кіеўскі, пачынальнік рускага манашаства, прападобны (1073) // Антоній = Антон, Антось.
- Сілуан, схімнік Пячэрскі, прападобны (XIII–XIV).
- мучанікі Віянор і Сілуан (IV).
- 45 мучанікаў ў Нікапалі Армянскім: Ляонцій, Маўрыкій, Данііл, Антоній, Аляксандр, Іанікіта, Мяней, Вірылад і інші (каля 319) // Ляонцій = Леванцей, Лявон;; Данііл = Даніла, Данель;; Антоній = Антон, Антось;; Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
11 / 24 ліпеня
- Вольга, вялікая княгіня Кіеўская, роўнаапостальная (у хрышчэнні Алена) (969) // Алена = Галена, Елена.
- Яўфімія ўсяхвальная, велікамучаніца (451) // Яўфімія = Хіма.
12 / 25 ліпеня
- Арсеній Наўгародскі, прападобны (1570) // Арсеній = Арсень, Арсайла.
- Міхаіл Малеін, прападобны (962) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута.
- Сіман Воламскі, прападобны (1641) // Сіман = Сымон, Шыман, Шымук.
- прападобныя Іаан (998) і Гаўрыіл (X) Святагорцы (Груз.) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Гаўрыіл = Гаўрыла, Габрэль.
- мучанікі Прокл і Іларый (II).
- мучанікі Фёдар вараг і сын яго Іаан (983) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
13 / 26 ліпеня
- Гаўрыіл архангел // Гаўрыіл = Гаўрыла, Габрэль.
- Маркіян мучанік (258).
- Сцяфан Саваіт, прападобны (794) // Сцяфан = Сцяпан.
- Юліян, епіскап Кенаманійскі, свяціцель (I).
14 / 27 ліпеня
- Анісім цудатворац, прападобны (IV).
- Іаан Мервскі, мучанік // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- Нікадзім Святагорац, прападобны (1809) // Нікадзім = Мікодым.
- Сцяфан Махрышчскі, прападобны (1406) // Сцяфан = Сцяпан.
- Юст мучанік (I).
15 / 28 ліпеня
- Уладзімір, вялікі князь, роўнаапостальны (у хрышчэнні Васілій) (1015) // Васілій = Базыль, Васіль.
- мучанік Кірык і мучаніца Юліта (каля 305) // Юліта = Іуліта, Уліта.
16 / 29 ліпеня
- Антыёх лекар, мучанік (IV) // Антыёх = Анціх.
- Афінаген епіскап, свяшчэннамучанік і дзесяць вучняў яго (каля 311).
- Юлія (Іулія) дзева мучаніца (каля 440 альбо 613).
- мучанік Павел, а таксама мучаніцы Аляўціна (Валянціна) і Хіанія (308) // Павел = Павал, Паўлюк.
17 / 30 ліпеня
- Лазар Галісійскі, прападобны.
- Леанід Усцьнедумскі, прападобны (1654).
- Марына (Маргарыта) велікамучаніца (IV).
18 / 31 ліпеня
- Еміліян мучанік (363) // Еміліян = Амельян, Емяльян, Мелех, Мелеш.
- Іаан Шматпакутны, Пячэрскі, прападобны (1160) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь // на русском языке – Иоанн Многострадальный.
- Іакінф Амастрыдскі, мучанік (IV).
Продолжение именинного календаря:
Январь (Студзень) / Февраль (Люты) / Март (Сакавік) / Апрель (Красавік) / Май (Май) /
Июнь (Чэрвень) / Июль (Ліпень) / Август (Жнівень) / Сентябрь (Верасень) /
Октябрь (Кастрычнік) / Ноябрь (Лістапад) / Декабрь (Снежань)