Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар
(МЕСЯЦАСЛОЎ, СВЯТЦЫ, ІМЯНІННЫ КАЛЯНДАР)
Обратите внимание! Слева – дата по старому стилю ("паводле Царкоўнага ўставу", т.е. по церковному календарю, по православным святцам), а справа – дата по новому стилю ("паводле новага стылю", т.е. по современному гражданскому календарю, которым мы пользуемся в повседневной жизни) /// Мартовский календарь на русском языке см. здесь // Для облегчения поиска женские имена выделены красным. |
МАРТ = САКАВІK
16 лютага (февраля) / 1 сакавіка (марта)
- мучанікі Памфіл прасвітар, Валент (Уалент) дыякан, Павел, Парфірый, Селеўкій, Феадул, Юліян, Самуіл, Ілія, Данііл, Іерамія, Ісаія (Ісай) (307–309) // Данііл = Даніла, Данель;; Іерамія = Верамей, Ерамей, Ярэма;; Ілія = Ілля, Ілья, Гальяш;; Ісаія = Ісай;; Павел = Павал, Паўлюк;; Памфіл = Панфіл;; Самуіл = Самойла.
17 лютага / 2 сакавіка
- Ермаген, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расіі, цудатворац, свяшчэннамучанік (1612).
- Марыямна, сястра апостала Філіпа, праведная (I).
- Міна Калікелад, мучанік (867-889) // Міна = Мінай.
- Фёдар Ціран, велікамучанік (каля 306) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
18 лютага / 3 сакавіка
- Касма Яхромскі, прападобны (1492) // Касма = Казма, Кузьма.
- Леў, папа Рымскі, свяціцель (461).
19 лютага / 4 сакавіка
- Архіп і Філімон, апосталы з 70- ці (I) // Філімон = Філон, Халімон, Пілімон.
- Максім, Феадот, Ісіхій мучанікі (305-311) // Феадот = Багдан, Фядот.
- Фёдар Санаксарскі, прападобны (1791) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
- Яўгеній і Макарый вызнаўцы, прападобныя, прасвітары Антыяхійскія (363) // Яўгеній = Яўген;; Макарый = Макар.
20 лютага / 5 сакавіка
- Агафон, папа Рымскі, прападобны (682) // Агафон = Агапон, Гапон.
- Агафон Пячэрскі, прападобны (XIII–XIV) // Агафон = Агапон, Гапон.
- Карнілій Пскова-Пячэрскі, прападобнамучанік (1570) // Карнілій = Карніла, Карней, Карнаш.
- Леў, епіскап Катанскі, прападобны (каля 780).
- Садок, епіскап Персідскі, свяшчэннамучанік, і з ім 128 мучанікаў (342-344) // Садок = Садко, Садонік.
- Яраслаў Мудры, дабраверны князь (1054).
21 лютага / 6 сакавіка
- Георгій, епіскап Амастрыдскі, свяціцель (802-811) // Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.
- Цімафей ў Сімволах, прападобны (795) // Цімафей = Цімох.
- Яўстафій, архіепіскап Антыяхійскі, свяціцель (337) // Яўстафій = Астап, Астафей, Астах, Асташ.
22 лютага / 7 сакавіка
- Афанасій вызнаўца, прападобны (821) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
- мучанік Маўрыкій і 70 воінаў: Фацін, Фёдар, Філіп і інші (каля 305) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар;; Філіп = Піліп.
23 лютага / 8 сакавіка
- Аляксандр манах, пачынальнік абіцелі "Няўсыпных", прападобны (каля 430) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
- Матрона Маскоўская, блажэнная (1998) // Матрона = Матруна.
- Палікарп Бранскі, прападобны (1620-1621).
- Палікарп, епіскап Смірнскі, свяшчэннамучанік (167).
- прападобныя Іаан, Антыёх, Антанін, Маісей, Даміян і інші, пустэльнікі Сірыйскія (V) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Антыёх = Анціх;; Маісей = Майсей;; Даміян = Даман, Дзям’ян.
24 лютага / 9 сакавіка
- Іаан Прадцеча (Іаан Хрысціцель) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
- Эразм Пячэрскі, прападобны (каля 1160).
25 лютага / 10 сакавіка
- Тарасій, архіепіскап Канстанцінопальскі, свяціцель (806) // Тарасій = Тарас.
26 лютага / 11 сакавіка
- Парфірый, архіепіскап Газскі, свяціцель (420).
- Севасціян мучанік (каля 66) // Севасціян = Севасцьян, Савасцян, Савось.
- Севасціян Пашахонскі, прападобны (каля 1500) // Севасціян = Севасцьян, Савасцян, Савось.
27 лютага / 12 сакавіка
- Пракопій Дэкапаліт, вызнаўца, прападобны (750) // Пракопій = Пракоп, Пракофій.
- Фалалей Сірыйскі, прападобны (460) // Фалалей = Фаль, Фалей, Халай.
- Ціт, прасвітар Пячэрскі, прападобны (1190).
- Ціт Пячэрскі, былы воін, прападобны (XIV).
28 лютага / 13 сакавіка
- Арсеній, мітрапаліт Растоўскі, свяшчэннамучанік (1772) // Арсеній = Арсень, Арсайла.
- Васілій вызнаўца, прападобны (750) // Васілій = Базыль, Васіль.
- Касіян Рымлянін, прападобны (435) (памяць пераносіцца з 29 лютага) // Касіян = Касьян.
- Марына і Кіра, прападобныя жоны (каля 450) // Марына = Маргарыта.
- Нестар, епіскап Магідыйскі, свяшчэннамучанік (250) // Нестар = Несцер.
1 / 14 сакавіка
- Антаніна мучаніца (ІІІ-IV).
- Дамніна Сірыйская, прападобная (каля 450-460).
- Еўдакія прападобнамучаніца (каля 160-170) // Еўдакія = Аўдоцця, Аўдакея.
- Маркел і Антоній мучанікі // Антоній = Антон, Антось.
- Нестар і Трывімій мучанікі (III) // Нестар = Несцер.
2 / 15 сакавіка
- Агафон Егіпецкі, прападобны (V) // Агафон = Агапон, Гапон.
- Арсеній, епіскап Цвярскі, свяціцель (1409) // Арсеній = Арсень, Арсайла.
- Феадот, епіскап Кірынейскі, свяшчэннамучанік (каля 326) // Феадот = Багдан, Фядот.
3 / 16 сакавіка
- Зінон і Заіл, святыя праведныя.
4 / 17 сакавіка
- Васілій (Васілька) Растоўскі, дабраверны князь (1238) // Васілій = Базыль, Васіль.
- Вячаслаў Чэшскі, дабраверны князь (938) // Вячаслаў = Усяслаў.
- Герасім Валагодскі, прападобны (1178) // Герасім = Гарасім, Гарась.
- Герасім Іарданскі, прападобны (475) // Герасім = Гарасім, Гарась.
- Грыгорый, епіскап Канстанцыі Кіпрскай, свяціцель // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.
- Данііла Маскоўскі, дабраверны князь (1303) // Данііл = Даніла, Данель.
- Іакаў поснік, прападобны (VI) // Іакаў = Якаў, Якуб.
- Іаасаф Снетнагорскі і Пскоўскі, прападобнамучанік (1299).
- Павел мучанік і Юліянія (Іуліянія) мучаніца (каля 273) // Павел = Павал, Паўлюк.
5 / 18 сакавіка
- Адрыян Пашахонскі і Яраслаўскі, прападобнамучанік (1550) // Адрыян = Адрыяш.
- Анісій мучанік (I) // Анісій = Аніс.
- Іраіда мучаніца.
- Конан агароднік, мучанік (III) // Конан = Канах, Конах.
- Конан Ісаўрыйскі, мучанік (I) // Конан = Канах, Конах
- Марк, прападобны (V) // Марк = Марка.
- Фёдар Смаленскі, дабраверны князь і сыны яго Давід і Канстанцін, Яраслаўскія цудатворцы (1463) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар;; Давід = Давыд;; Канстанцін = Кастусь.
6 / 19 сакавіка
- Аркадзій Кіпрскі, прападобны (каля 361) // Аркадзій = Аркадзь.
- Конан і сын яго Конан, прападобнамучанікі (270-275) // Конан = Канах, Конах.
7 / 20 сакавіка
- Еміліян Італійскі, прападобны // Еміліян = Амельян, Емяльян, Мелех, Мелеш.
- Павел вызнаўца, епіскап Прусіядскі, свяціцель (IX) // Павел = Павал, Паўлюк.
- Павел Найпросты, прападобны (IV) // Павел = Павал, Паўлюк.
- свяшчэннамучанікі Васілій, Яфрэм, Капітон, Яўгеній і інші, епіскапы Херсанескія (IV) // Васілій = Базыль, Васіль;; Яфрэм = Ахрэм, Ахрамей;; Яўгеній = Яўген.
8 / 21 сакавіка
- Дамецій, прападобны (363).
- Лазар (1391) і Афанасій (XV), Мурманскія і Аланецкія, прападобныя // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
- Феафілакт вызнаўца, епіскап Нікамідзійскі, прападобны (842-845).
9 / 22 сакавіка
- 40 мучанікаў Севасційскіх: Кірыён, Кандзід, Домн, Іраклій, Клаўдзій, Яўціхій, Іаан, Ксанфій, Акакій, Аляксандр, Гаій, Ляонцій, Афанасій, Кірыл, Мікалай, Валерый, Северыян, Мелітон і інші (каля 320) // Примечание: Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька;; Афанасій = Апанас, Афанас, Панас;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Кірыл = Кірыла;; Ляонцій = Леванцей, Лявон;; Мікалай = Мікола, Нікалай, Нікола;; Яўціхій = Аўтух, Еўціхей, Яўтух.
10 / 23 сакавіка
- Анастасія прападобная (567-568) // Анастасія = Настасся.
- Кадрат Нікамідзійскі, Сатарын, Руфін і інші, мучанікі (III).
- Кадрат мучанік і з ім: мучанікі – Кіпрыян, Дзіянісій, Павел, Крыскент, Дзіянісій (другі), Віктарын, Віктар, Нікіфар, Клаўдзій, Дзіядор, Леанід і мучаніцы – Харыеса, Нунехія, Васіліса, Ніка, Галі, Галіна, Феадора і інші (258) // Васіліса = Васіліна;; Віктар = Вікця;; Дзіянісій = Дзяніс;; Кадрат = Квадрат;; Кіпрыян = Купрыян, Купрэй;; Нікіфар = Нічыпар;; Павел = Павал, Паўлюк;; Феадора = Фядора, Хадора, Хвядора, Тадора.
11 / 24 сакавіка
- Сафроній, патрыярх Іерусалімскі, свяціцель (639) // Сафроній = Сафрон, Сапрон, Супрын, Супрыян.
- Сафроній, затворнік Пячэрскі, прападобны (XIII) // Сафроній = Сафрон, Сапрон, Супрын, Супрыян.
- Яўфімій Наўгародскі, архіепіскап, цудатворац, свяціцель (1458).
12 / 25 сакавіка
- Грыгорый Дваяслов, папа Рымскі, свяціцель (604) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.
- Сімяон Новы Багаслов, прападобны (1021) // Сімяон = Сымон.
- Феафан Сігрыянскі, вызнаўца, прападобны (818).
13 / 26 сакавіка
- Аляксандр мучанік (305-311) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
- Нікіфар, патрыярх Канстанцінопальскі, свяціцель (846) // Нікіфар = Нічыпар.
- Хрысціна Персідская, мучаніца (IV).
- мучанікі Афрыкан, Публій і Цярэнцій (III) // Цярэнцій = Тарэнта.
14 / 27 сакавіка
- Венедыкт Нурсійскі, прападобны (543) // Венедыкт = Бенедзікт, Бэнда, Бенедыкт.
- Расціслаў-Міхаіл, дабраверны вялікі князь Кіеўскі, Смаленскі (1167).
15 / 28 сакавіка
- Агапій мучанік (303) // Агапій = Агап, Агапей, Гапей.
- Аляксандр, іерэй ў Сідзе, свяшчэннамучанік (270-275) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
- Нікандр мучанік (каля 302).
16 / 29 сакавіка
- Аляксандр, папа Рымскі, свяшчэннамучанік (119) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
- Трафім і Фал, прасвітары Лаадыкійскія, свяшчэннамучанікі (каля 300) // Трафім = Трахім, Атрахім.
- Юліян Аназарваўскі, мучанік (305-311).
17 / 30 сакавіка
- Аляксій, чалавек Божы, прападобны (411) // Аляксій = Аляксей, Алекса.
- Макарый, ігумен Калязінскі, цудатворац, прападобны (1483) // Макарый = Макар.
- Марын мучанік.
18 / 31 сакавіка
- Кірыл, архіепіскап Іерусалімскі, свяціцель (386).
- Трафім і Яўкарпій, мучанікі (каля 300) // Трафім = Трахім, Атрахім.
Продолжение именинного календаря:
Январь (Студзень) / Февраль (Люты) / Март (Сакавік) / Апрель (Красавік) / Май (Май) /
Июнь (Чэрвень) / Июль (Ліпень) / Август (Жнівень) / Сентябрь (Верасень) /
Октябрь (Кастрычнік) / Ноябрь (Лістапад) / Декабрь (Снежань)