Белорусские святцы. Список православных святых (по алфавиту)

Звод імёнаў святых,

якія шануюцца Праваслаўнай Царквой


1) Умоўныя скарачэнні: араб. – арабскае; арам. – арамейскае; балг. – балгарскае; готф. – готфскае; груз. – грузінскае; грэч. – грэчаскае; егіп. – егіпецкае; інд. – індыйскае; лац. – лацінскае; перс. – персідскае; серб. – сербскае; слав. – славянскае; халдз. – халдзейскае; яўр. – яўрэйскае.

2) Даты памяці святых дадзены паводле новага стылю)


         


імёны мужчынскія (ад А да К)  імёны мужчынскія (ад Л да Я)  імёны жаночыя (ад А да Я)


А

  • Авакум (Абакум, Аўвакум) – ліпень 19; снежань 15 (моцны, змагар, любоў Божая – яўр.).
  • Авель –  у Нядзелі праайцоў і перад Р.Х. (Авель был сыном Адама).
  • Аверкій (Авер’ян) – чэрвень 8; лістапад 4 (той, хто ўтрымлівае, аддаляе – лац.).
  • Агапій (Агап, Агапей, Гапей) – люты 6; сакавік 28; верасень 1 (любоў – грэч.).
  • Агафон (Агапон, Гапон) – сакавік 5, 15 (добры, дабрадзейны –  грэч.).
  • Агей – снежань 29 (урачысты, святочны – яўр.).
  • Адам (Адаш) – студзень 27, а таксама у Нядзелі праайцоў і перад Р.Х. (чырвоны чалавек, зямля – яўр.).
  • Адрыян (Адрыяш) – люты 16; сакавік 18; красавік 30; верасень 8; снежань 2 (з італійскага горада Адрыі – лац.; дужы, моцны, спелы – грэч.).
  • Азарыя (Азар) – люты 16; снежань 30 (дапамога Божая – яўр.).
  • Акіндзін – май 1; верасень 4 (бязбедны альбо бяспечны – грэч.).
  • Алег – кастрычнік 3 (слав.).
  • Алім – жнівень 14 (памазаны – яўр.).
  • Алімп – лістапад 23 (жытло багоў – грэч.).
  • Алімпій – жнівень 12 (нябесны – грэч.).
  • Аляксандр (Алесь, Алік, Алелька) – люты 7; сакавік 8, 22, 26, 28, 29; красавік 23, 30; май 3, 26, 29; чэрвень 2, 22, 23; ліпень 16, 23; жнівень 14, 24, 25; верасень 12, 20; кастрычнік 11; лістапад 4, 22; снежань 6, 25 (абаронца людзей – грэч.).
  • Аляксій (Аляксей, Алекса) – люты 25, 30; май 7; чэрвень 2; жнівень 22; кастрычнік 18; снежань 6 (абаронца, памочнік – грэч.).
  • Амвросій (Амбражэй, Амброс, Абрасім) – кастрычнік 23; снежань 7 (неўміручы, Божы –  грэч.).
  • Ананія (Анан) – студзень 17; люты 8; кастрычнік 14; снежань 14, 30 (благадаць Божая, каго Бог дараваў – яўр.).
  • Анастасій (Астась, Асташ, Настась, Насташ) – студзень 21; люты 3, 4, 6; красавік 28; май 3; лістапад 7; снежань 18 (уваскрэсенне, уваскрэшаны – грэч.).
  • Анатолій (Анатоль) – люты 7; май 6; ліпень 16; снежань 3 (усходні, узыходзячы – грэч.).
  • Андранік (Андрон, Андрос) – студзень 17; май 30; чэрвень 26; жнівень 12; кастрычнік 22, 25 (пераможца мужоў – грэч.).
  • Андрэй (Андрыяш) – красавік 28; май 31; чэрвень 25; ліпень 13, 17; верасень 1, 20, 23; кастрычнік 4, 6, 15, 23, 30; лістапад 9; снежань 10, 13, 15 (мужны, храбры – грэч.).
  • Анісій (Аніс) – сакавік 18 (карысць – грэч.).
  • Анісім – студзень 17; люты 28; май 23; ліпень 27; жнівень 3; кастрычнік 17 (карысны – грэч.).
  • Анісіфар (Анціпар, Анцыпар) – студзень 17; лістапад 22 (карысны – грэч.).
  • Антанін – сакавік 8; май 2; чэрвень 20; жнівень 14, 17; кастрычнік 6; лістапад 4, 20, 26 (шырокі, прасторны – лац.).
  • Антоній (Антон, Антось) – студзень 2, 21, 30; люты 25; сакавік 14; красавік 27; май 20; ліпень 7, 19, 23; жнівень 16, 22; верасень 15; кастрычнік 30; лістапад 22; снежань 20 (пераўзыходзячы –  лац.; атрыманне ўзамен – грэч.).
  • Антыёх (Анціх) – сакавік 8; ліпень 29 (той, хто едзе насустрач альбо той, хто адмаўляецца ад ежы –  грэч.).
  • Ануфрый (Анапрэй, Анупрэй, Нупрэй) – чэрвень 25; жнівень 3 (свяшчэнны егіпецкі бык – грэч.).
  • Анціпа (Анціп, Анцып) – студзень 23; красавік 24 (упарты, моцны, супраць усяго – грэч.).
  • Апалінарый (Апалінар, Апапім, Палінар) – жнівень 5 (той, хто губіць вайною – грэч.).
  • Аркадзій (Аркадзь) – люты 8; сакавік 19; жнівень 27; снежань 26 (з Аркадзіі альбо досыць прасторны –  грэч.).
  • Арсеній (Арсень, Арсайла) – люты 1; сакавік 13, 15; май 21; чэрвень 25; ліпень 25; верасень 6, 12; лістапад 10; снежань 26 (мужчына, мужны, узвышаны –  грэч.).
  • Артамон – красавік 6, 26 (ветразь – грэч.).
  • Архіп – студзень 17; сакавік 4; верасень 19; снежань 5 (начальнік над коньмі – грэч.).
  • Арцема – студзень 17; лістапад 12 (здаровы, непашкоджаны – грэч.).
  • Арцемій (Арцём, Арцім) – ліпень 6; лістапад 2 (здаровы – грэч.).
  • Арыстарх – студзень 17; кастрычнік 10 (выдатны начальнік – грэч.).
  • Арыян – снежань 27 (ільвіны – яўр.).
  • Арэст – лістапад 23; снежань 26 (горны – грэч.).
  • Арэфа – лістапад 6 (арол альбо араты – араб.).
  • Асія – верасень 9; кастрычнік 30 (выратаванне, дапамога – яўр).
  • Аўгусцін (Аўгустын) – чэрвень 28 (велічны, свяшчэнны – лац.).
  • Аўдзій (Аўдзей) – верасень 18; снежань 2 (слуга Гасподні – яўр.).
  • Аўксенцій (Аксём, Аксён, Аксянцей, Аксайла) – люты 27; май 1; чэрвень 25; снежань 26 (той, хто ўзрастае, памнажаецца – грэч.).
  • Аўраам – кастрычнік 22 (бацька многіх – яўр.).
  • Аўраамій – люты 17, 27; красавік 14 (бацька многіх народаў – яўр.).
  • Аўрамій (Абрам) – люты 17; жнівень 2; верасень 3; лістапад 11 (бацька высокі, вялікі – яўр.).
  • Афанасій (Апанас, Афанас, Панас) – студзень 31; сакавік 7, 21, 22; май 15; ліпень 18; жнівень 2; верасень 4, 18, 25; лістапад 6, 8, 20; снежань 15 (несмяротны, неўміручы – грэч.).
  • Афрыкан – сакавік 26; красавік 23; лістапад 10 (афрыканскі – лац.).

Б

  • Багдан – гл. Феадот.
  • Барыс – май 15, 17; жнівень 6 (слав.).

В

  • Вавіла – люты 6; верасень 17 (паўстанец, змяшэнне – яўр.).
  • Вадзім – красавік 22 (абвінаваўца, паклёпнік – слав., перс.).
  • Валерыян (Валяр’ян) – люты 3; чэрвень 14; верасень 26; снежань 5 (з Валерыі, мужны – лац.).
  • Валерый – сакавік 22; лістапад 20 (бадзёры, моцны – лац.).
  • Валянцін (Валентый, Валянтын) – май 7; ліпень 19; жнівень 12 (дужы – лац.).
  • Ваніфацый (Баніфацый) – студзень 1 (дабратворца – лац.).
  • Варлаам (Варлам) – май 18; ліпень 2; лістапад 19; снежань 2 (сын Божы – халдз.).
  • Варсанофій – люты 19; красавік 14, 24; кастрычнік 17.
  • Варфаламей (Баўтрамей, Бутрым, Барташ) – чэрвень 24; ліпень 13; верасень 7 (сын Фаламея; Фаламей – сын радасці – яўр.).
  • Васілій (Базыль, Васіль) – студзень 14; люты 12; сакавік 13, 20; красавік 4, 5, 8, 25; май 9, 12, 13; чэрвень 23; ліпень 16, 19; жнівень 15, 24; снежань 11 (царскі – грэч.).
  • Венедикт (Бенедзікт, Бэнда, Бенедыкт) – сакавік 27 (благаславёны – лац.).
  • Веніямін – кастрычнік 26, а таксама у Нядзелю перад Ражджаством Хрыстовым (сын дзясніцы – яўр.).
  • Вікенцій (Вінцэнт, Вінцэсь) – лістапад 24 (перамагаючы – лац.).
  • Віктар (Вікця) – сакавік 23; красавік 2, 28; май 1; верасень 29; лістапад 24 (пераможца – лац.).
  • Віл – лістапад 10 (стары – грэч.).
  • Вісарыён – чэрвень 19 (горны альбо лясны – грэч.).
  • Віталій (Віталь) – люты 7; май 5, 11 (жыццёўны – лац.).
  • Вукол – люты 19 (пастух – грэч.).
  • Вячаслаў (Усяслаў) – сакавік 17; кастрычнік 11 (слав.).

Г

  • Галакціён – ліпень 5; кастрычнік 7; лістапад 18 (малочны – грэч.).
  • Гардзій (Гардзей) – студзень 16 (назва старажытнай сталіцы Фрыгіі – грэч.).
  • Гаўрыіл (Гаўрыла, Габрэль) – студзень 28; люты 4, 24; красавік 8, 20; май 3, 5; ліпень 25, 26; верасень 12; лістапад 21; снежань 10 (муж Божы, моц Божая – яўр.).
  • Гедэон – кастрычнік 9, а таксама у Нядзелю перад Ражджаством Хрыстовым.
  • Генадзій (Генадзь, Геня) – люты 5, 22; верасень 13; снежань 17 (высакародны – грэч.).
  • Георгій (Юрый, Ягор, Юрась, Жора) – студзень 21; люты 4, 17, 26; сакавік 6; красавік 17, 20; май 2, 6, 26, 29; чэрвень 8, 27; ліпень 10; жнівень 31; верасень 6; лістапад 23 (земляроб – грэч.).
  • Герасім (Гарасім, Гарась) – студзень 28; люты 6, 11; сакавік 17; май 14 (сумленны, шаноўны –  грэч.).
  • Герман – май 25; ліпень 6, 11, 20; жнівень 9, 12; верасень 24; кастрычнік 8; лістапад 19, 26 (родны – лац.).
  • Глеб – май 15; ліпень 3; жнівень 6; верасень 18 (слав.).
  • Грыгорый (Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор) – студзень 1, 18, 21, 23; люты 7, 12; сакавік 17, 25; красавік 23; май 3; чэрвень 28; ліпень 12; жнівень 21; верасень 12; кастрычнік 13, 18; лістапад 18, 27, 30; снежань 3, 6, 11 (які не спіць – грэч.).
  • Гурый (Гур, Гурэй, Гур’ян) – ліпень 3; жнівень 14; кастрычнік 17; лістапад 28; снежань 18 (ільвяня – яўр.).

Д

  • Давід (Давыд) – студзень 8; люты 8; сакавік 18; красавік 25; май 15, 20; ліпень 8, 9; жнівень 6; верасень 18, 19; кастрычнік 2, 15 (любасны, улюбёны – яўр.).
  • Даменціян (Дзяменцій) – красавік 28 (груз.). // соответствует русскому имени Дементий
  • Дамецій – сакавік 21; жнівень 20 (паскромшчык – лац.). // соответствует русскому имени Дементий)
  • Даміян (Даман, Дзям’ян) – сакавік 8; ліпень 14; кастрычнік 18, 30; лістапад 14 (які належыць багіні Даміі – лац.). // русским аналогом имени является Демьян
  • Дамнін (Дамін) – кастрычнік 14 (спадар –  лац.). // может быть крестильным для имени Доминик
  • Данат – май 13 (падараваны –  лац.).
  • Данііл (Даніла, Данель) – студзень 2; сакавік 1, 17; красавік 20; ліпень 23; верасень 12; кастрычнік 4; снежань 24, 30 (суддзя Божы – яўр.).
  • Дарафей (Дарапей, Дарацей, Дораш) – студзень 10; чэрвень 18; верасень 16, 29; лістапад 20 (дар Божы –  грэч.).
  • Дарымедонт – кастрычнік 2 (з кап’ём, добразычлівы – грэч.).
  • Дзімітрый (Дзмітрый, Зміцер, Змітрый, Міць) – люты 24; чэрвень 1; жнівень 22; верасень 24; кастрычнік 4; лістапад 8, 10, 28 (плод зямны – грэч.).
  • Дзіямід (Дзямід) – ліпень 16; жнівень 29 (парада Божая – грэч.).
  • Дзіянісій (Дзяніс) – студзень 17; сакавік 23; май 25, 31; чэрвень 14, 16; ліпень 9; жнівень 13, 17, 31; кастрычнік 16, 18; лістапад 4 (які належыць Дзіянісу – грэч.).
  • Домн – сакавік 22 (спадар – лац.). // может быть крестильным для имени Доминик

Е

  • Елеазар (Алізар, Елізар) – студзень 26; жнівень 14 (Божая дапамога – яўр.).
  • Елеўферый (Элеўферый, Аліфер, Алпер) – снежань 28; жнівень 17, 21; кастрычнік 16 (свабодны – грэч.).
  • Елісей (Алісей) – чэрвень 27; лістапад 5 (збавенне якога праз Бога – яўр.).
  • Еміліян (Амельян, Емяльян, Мелех, Мелеш) – студзень 21; сакавік 20; ліпень 31; жнівень 21, 31 (які належыць Емілію (прыемнаму ў словах) – грэч.).
  • Епіфаній (Епіфан) – май 25; лістапад 20 (яўленне – грэч.).
  • Ермаген – сакавік 2; май 25; верасень 14; кастрычнік 18; снежань 23 (нашчадак Гермеса –  грэч.).
  • Ермалай (Ярмак) – жнівень 8 (абвяшчальнік народу – грэч.).
  • Ерміл – студзень 26 (які з лесу Ерміа – грэч.).
  • Еўдакім (Аўдакім) – жнівень 13 (слаўны – грэч.).
  • Еўсігній – жнівень 18 (добры сроднік – грэч.).

З

  • Засіма (Зосім) – студзень 17; красавік 12, 17, 28, 30; чэрвень 17, 21; ліпень 2; жнівень 21; кастрычнік 2, 11; лістапад 20 (жыццёўны – грэч.).
  • Захарыя (Захар, Захарый) – люты 21; красавік 6; верасень 18; снежань 18 (памяць Гасподняя –  яўр.).
  • Зіновій – лістапад 12 (які пабожна жыве – грэч.).
  • Зінон – студзень 10; люты 12; сакавік 16; красавік 23, 25; май 1, 11; ліпень 5; верасень 16, 19, 30 (грэч.).
  • Зотык (Ізот) – май 1; верасень 4, 26 (жыватворны, поўны жыцця – грэч.).

І

  • Іаакім – верасень 22, 30 (Бог паставіў – яўр.).
  • Іаан (Іван, Ян, Януш, Ясь) – студзень 2, 11, 28; люты 4, 6, 8, 9, 12, 13, 19; сакавік 8, 9, 22; красавік 2, 9, 11, 12, 24, 25, 27; май 1, 2, 20, 21; чэрвень 1, 4, 6, 7, 8, 11, 14, 15, 23, 25, 26; ліпень 2, 7, 9, 11, 13, 16, 25, 27, 31; жнівень 3, 12, 17, 22, 31; верасень 12, 15, 16, 20, 27; кастрычнік 6, 9, 16, 28; лістапад 1, 4, 10, 14, 16, 22, 25, 26; снежань 3, 11, 15, 16, 17, 20, 23 (благадаць Божая – яўр.).
  • Іаанікій (Анікей) – верасень 12; лістапад 17 (Божая перамога – яўр. з грэч.).
  • Іаасаф – сакавік 17; жнівень 9; верасень 17, 23; снежань 2, 23 (Гасподзь суддзя – яўр.).
  • Іакаў (Якаў, Якуб) – студзень 8,17, 26; сакавік 17; красавік 3, 6, 23, 24, 28; май 13, 18; чэрвень 4; ліпень 7, 13; жнівень 22; верасень 12; кастрычнік 22; лістапад 3, 5, 14; снежань 9, 10 (перашкода – яўр.).
  • Іакінф – ліпень 16, 31 (яхант – грэч.).
  • Іардан – красавік 28.
  • Іаў – красавік 18; май 19; ліпень 2; жнівень 18; верасень 10; кастрычнік 18; лістапад 10 (ворагам зненавіджаны – яўр.).
  • Ігар – чэрвень 18; кастрычнік 2 (слав.).
  • Ігнацій (Гнат, Ігнась, Ігнат) – студзень 2, 10; люты 11; май 13, 14; чэрвень 1, 10; кастрычнік 10; лістапад 5 (невядомы – грэч.).
  • Іерамій – красавік 19.
  • Іерамія (Верамей, Ерамей, Ярэма) – студзень 27; сакавік 1; май 14; кастрычнік 8 (узвышаны Богам – яўр.).
  • Іеранім – чэрвень 28 (святаімяніты – грэч.).
  • Іерафей (Ерафей, Яраш) – жнівень 20; кастрычнік 17 (асвячоны Богам – грэч.).
  • Іларыён (Варывон, Ларыён) – красавік 10; чэрвень 19; жнівень 31; лістапад 3, 20; снежань 2 (ціхі, радасны – грэч.).
  • Іларый – ліпень 25 (ціхі, радасны –  грэч.).
  • Ілля (Ілія, Ілья, Гальяш) – студзень 1, 21; сакавік 1; жнівень 2; верасень 26, 30 (моц Гасподняя – яўр.).
  • Іна – люты 2; ліпень 3 (моцная вада – готф.).
  • Інакенцій – люты 22; красавік 1, 13; чэрвень 7; ліпень 19; кастрычнік 18, 23; снежань 9 (бязвінны – лац.).
  • Іона – студзень 22; люты 11; красавік 10, 11, 13; чэрвень 9, 19, 28; кастрычнік 5, 18; лістапад 18 (голуб – яўр.).
  • Іосіф (Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп) – студзень 8, 27; люты 8; красавік 17; май 20, 22, 24; верасень 22, 28, 29; кастрычнік 4, 31; лістапад 16; снежань 3, а таксама у Нядзелю свв. жанчын-міраносіц (памножаны – яўр.).  
  • Іпаліт – люты 12; жнівень 26 (распрагальнік коней – грэч.).
  • Іпацій (Іпат, Пацей) – кастрычнік 4; чэрвень 16; ліпень 1; снежань 3; (высокі – грэч.).
  • Ірадыён (Ірадзіён), гл. Радыён (Радзівон)
  • Іраклій –  сакавік 22; лістапад 4 (героем праслаўлены – грэч.).
  • Ірыней, Ірыній – красавік 8; чэрвень 18; жнівень 26; верасень 5 (мірны – грэч.).
  • Ісаак (Ісак, Ісакей) – студзень 27; люты 10; красавік 25; май 31; верасень 29 (смех – яўр.).
  • Ісаакій – люты 27; красавік 4; май 17; чэрвень 12; жнівень 16; верасень 4; кастрычнік 4 (смех – яўр.).
  • Ісаія (Ісай) – студзень 27; сакавік 1; май 22, 28 (збавенне Гасподняе – яўр.).
  • Ісакій – май 4; снежань 3.
  • Ісідар (Сідар) – студзень 21; люты 17; май 20, 27; ліпень 19 (дар Ісіды – грэч.).
  • Ісмаіл (Змайл) – чэрвень 30 (чуе Бог – яўр.).

К

  • Кадрат (Квадрат) – студзень 17; сакавік 23; май 4; кастрычнік 4 (чатырохкутны – лац.) // имя может быть крестильным для Кондрат, Кондратий.
  • Калінік (Каліна) – чэрвень 6; жнівень 11; верасень 5; лістапад 20; снежань 27 (добры пераможца – грэч.).
  • Калістрат – кастрычнік 10 (добры воін – грэч.).
  • Кандрат (Кондрусь) – красавік 28.
  • Канстанцін (Кастусь) – студзень 8; сакавік 18; чэрвень 3, 18, 21; ліпень 16; жнівень 11; кастрычнік 2, 15; лістапад 4, 23 (цвёрды, пастаянны – лац.).  
  • Капітон – сакавік 20; жнівень 25 (з вялікай галавой – лац.).
  • Карнілій (Карніла, Карней, Карнаш) – студзень 10; сакавік 5; чэрвень 1; жнівень 4; верасень 26 (дужы – лац.).
  • Карп (Карпей) – студзень 17; чэрвень 8; кастрычнік 26 (плод – грэч.).
  • Касіян (Касьян) – сакавік 13; май 29; чэрвень 3, 28; кастрычнік 15 (пусты, парожні – лац.).
  • Касма (Казма, Кузьма) – сакавік 3; май 1; ліпень 14; жнівень 11, 16; верасень 6; кастрычнік 25, 30; лістапад 14 (упрыгожанне – грэч.).
  • Кіпрыян (Купрыян, Купрэй) – сакавік 23; май 23; чэрвень 9; жнівень 30; верасень 13, 29; кастрычнік 15 (спелы плод – араб.).
  • Кір (Кірэй, Кір’ян) – люты 13; ліпень 11 (спадар – грэч.; сонца – яўр.).
  • Кірыл (Кірыла) – люты 17, 27; сакавік 22, 31; красавік 3, 11; май 11, 17, 24; чэрвень 22; ліпень 22; верасень 19; кастрычнік 11; лістапад 20; снежань 21 (сонца – перс.).
  • Клаўдзій – сакавік 22, 23; красавік 1; чэрвень 16, 20; жнівень 24; лістапад 11 (кульгавы – лац.).
  • Клімент (Клімант, Клім) – студзень 17; люты 5; май 5, 17; жнівень 9; верасень 23; снежань 8 (міласцівы – лац.).
  • Конан (Канах, Конах) – сакавік 9, 18 (працоўны – грэч.).
  • Ксенафонт – люты 8; ліпень 11 (які гаворыць на замежных мовах – грэч.).


імёны мужчынскія (ад А да К)  імёны мужчынскія (ад Л да Я)  імёны жаночыя (ад А да Я)