Звод імёнаў святых,
якія шануюцца Праваслаўнай Царквой
1) Умоўныя скарачэнні: араб. – арабскае; арам. – арамейскае; балг. – балгарскае; готф. – готфскае; груз. – грузінскае; грэч. – грэчаскае; егіп. – егіпецкае; інд. – індыйскае; лац. – лацінскае; перс. – персідскае; серб. – сербскае; слав. – славянскае; халдз. – халдзейскае; яўр. – яўрэйскае.
2) Даты памяці святых дадзены паводле новага стылю)
імёны жаночыя (ад А да Я) імёны мужчынскія (А – К) імёны мужчынскія (Л – Я)
А
- Агапія (Агап’я) – красавік 29 (любоў – грэч.).
- Агафія (Агаф’я, Агата) – студзень 10; люты 18 (добрая – грэч.).
- Агнія – люты 3 (цнатлівая – грэч.).
- Агрыпіна (Агрэня) – ліпень 6 (грэч.).
- Акіліна (Акуліна) – красавік 20; чэрвень 26 (арліная – грэч.).
- Ала – красавік 8 (готф.).
- Алена (Галена, Елена) – чэрвень 3, 8, 10; ліпень 24; лістапад 12 (паходня – грэч.).
- Алімпіяда (Апімпа, Ліпа) – жнівень 7 (якая ўспявае неба – грэч.).
- Аляксандра (Алеся) – красавік 2; май 6, 31; чэрвень 26; лістапад 19 (мужная – грэч.).
- Аляўціна (Валянціна) – ліпень 29 (якая памазвае – грэч.).
- Анастасія (Настасся) – студзень 4; сакавік 23; красавік 28; лістапад 11, 12 (уваскрэсенне – грэч.).
- Анатолія (Антоля) – красавік 2 (усходняя – грэч.).
- Ангеліна – ліпень 14 (весніца – грэч.).
- Анісся (Анісія) – студзень 12 (здзяйсненне, поспех – грэч.).
- Антаніна – сакавік 14; чэрвень 23, 26 (якая набывае замест – грэч.).
- Анфіса, Анфуса – красавік 25; жнівень 9; верасень 4, 9; снежань 21 (квітнеючая – грэч.).
- Апалінарыя (Паланея, Паліна) – студзень 18 (якая знішчае вайною – грэч.).
- Арцемія – чэрвень 20 (здаровая, квітнеючая – грэч.).
- Арыядна – кастрычнік 1 (якая строга захоўвае вернасць).
- Аўгуста – снежань 7 (велічная, свяшчэнная – лац.).
- Афанасія – люты 13; красавік 25; кастрычнік 22; лістапад 19 (неўміручасць – грэч.).
В
- Валерыя – гл. Калерыя.
- Валянціна – люты 23 (дужая – лац.).
- Варвара (Барбара) – снежань 17 (іншаземка – грэч.).
- Васа – красавік 1; верасень 3.
- Васіліса (Васіліна) – студзень 21; сакавік 23; красавік 28, 29; верасень 16 (царская – грэч.).
- Вера – верасень 30.
- Вікторыя – лістапад 30 (перамога – лац.).
- Вірынея (Вераніка) – кастрычнік 17 (зялёная, зелянеючая – лац.).
- Вольга – ліпень 24 (слав.).
Г
- Галіна – люты 23; сакавік 23; красавік 29 (цішыня, спакой – грэч.).
- Ганна (Анна) – люты 16, 23; красавік 8; чэрвень 25, 26; ліпень 18; жнівень 7; верасень 10, 22; кастрычнік 15; лістапад 4, 11; снежань 3, 22 (благадаць – яўр.).
- Глафіра – май 9 (гладкая – грэч.).
- Глікерыя – май 26; лістапад 4 (салодкая – грэч.).
Д
- Дамніка – студзень 21; кастрычнік 25 (Госпадава – лац.).
- Дамніна, Домна – студзень 10; сакавік 14; красавік 2; верасень 16; кастрычнік 17 (спадарыня – лац.).
- Дарафея (Дарота) – люты 19 (дар Божы – грэч.).
- Дарыя (Адарыя, Дар’я) – красавік 1 (мощная, пераможная – перс.).
Е
- Ева – у Нядзелі праайцоў і перад Р.Х.
- Екацярына (Кацярына) – снежань 7 (заўсёды чыстая – грэч.).
- Елісавета (Елізавета, Лізавета) – май 7; верасень 18; лістапад 4 (якая шануе Бога – яўр.).
- Ерміёнія – верасень 17 (якая злучае – грэч.).
- Еўдакія (Аўдоцця, Аўдакея) – сакавік 14; ліпень 20; жнівень 17 (згода, прыхільнасць – грэч.).
- Еўпраксія – студзень 25; жнівень 7; кастрычнік 29 (дабрадзейства – грэч.).
- Еўфрасіння (Еўфрасінія, Прасыня) – май 30; чэрвень 5; ліпень 8, 20; кастрычнік 1, 8; лістапад 19 (радасць – грэч.).
З
- Зінаіда – кастрычнік 24 (Божая – грэч.).
- Зіновія – лістапад 12 (грэч.).
- Злата (Хрыса, Хрысія) – кастрычнік 26, 31; люты 12 (залатая – балг.).
- Зоя – люты 26; май 15; снежань 31 (жыццё – грэч.).
І
- Іаана (Жанна, Яна, Яніна) – ліпень 10, а таксама ў Нядзелю свв. жанчын-міраносіц (благадаць Божая – яўр.).
- Іларыя – красавік 1 (ціхая, радасная, ясная – грэч.).
- Іна – люты 2; ліпень 3 (моцная вада – готф.).
- Іраіда – сакавік 18; кастрычнік 6 (грэч.).
- Ірына – красавік 29; май 18, 26; кастрычнік 1 (мір – грэч.).
- Ісідора – май 23 (грэч ).
- Ія – верасень 24 (фіялка – грэч.).
К
- Калерыя (Валерыя) – чэрвень 20 (моцная – грэч.).
- Капіталіна – лістапад 9 (капіталійская – лац.).
- Кіра – сакавік 13 (спадарыня – грэч.).
- Кірыена – лістапад 14 (уладарка – грэч.).
- Клаўдзія – красавік 2; май 31; лістапад 19 (лац.).
- Ксенія (Аксіння) – люты 6; чэрвень 6 (падарожная, гасцёўная – грэч.).
Л
- Ларыса – красавік 8 (чайка – грэч.).
- Леаніла – студзень 29.
- Лідзія – красавік 5 (родам з Лідзіі (у Малай Азіі).
- Лія – у Нядзелю праайцоў.
- Лукія, Лукіна – чэрвень 20; ліпень 19; снежань 26 (светлая – лац.).
- Любоў – верасень 30 (слав.).
- Людміла – верасень 29 (людзям мілая – слав.).
М
- Магдаліна – снежань 8.
- Маргарыта (Марына) – ліпень 30 (пярліна – грэч.).
- Марына – сакавік 13; ліпень 30 (марская – лац.).
- Марыя (Мар’я, Марыля, Марыся, Маруся) – люты 8, 19; красавік 14; чэрвень 20, 22; жнівень 4, 22; верасень 8; кастрычнік 11; лістапад 11, і ў Нядзелю свв. жанчын-міраносіц.
- Марыямна – сакавік 2 (якая адпрэчвае, горкая – яўр.).
- Марыяніла – студзень 21 (марская – лац.).
- Марфа (Марта) – люты 19; чэрвень 22; ліпень 17, 19; верасень 3, 14, і ў Нядзелю свв. жанчын-міраносіц (настаўніца, спадарыня – арам.).
- Матрона (Матруна) – сакавік 8; красавік 2, 9; май 2, 31; лістапад 19, 22 (знатная – лац.).
- Маўра – май 16; лістапад 13 (цёмная – грэч.).
- Мелання (Меланія, Малання) – студзень 13 (чорная – грэч.).
- Меліціна – верасень 29 (мядовая – грэч.).
- Міліца – жнівень 1 (серб.).
- Муза – май 29 (імя старажытнай грэцкай багіні паэзіі – грэч.).
Н
- Надзея – верасень 30 (слав.).
- Наталия (Наталія) – верасень 8 (родная, народжаная – лац.).
- Неаніла – лістапад 10 (новая строгасць, суровасць – грэч.).
- Ніка – сакавік 23; красавік 29 (перамога – грэч.).
- Ніна – студзень 27.
- Нона – жнівень 18 (Богу пасвячоная – егіп.).
П
- Параскева (Праскоўя) – красавік 2; жнівень 8; кастрычнік 5, 27; лістапад 10 (пятніца, падрыхтоўка – грэч.).
- Паўла – люты 23; чэрвень 16 (малая – лац.).
- Пелагія (Пелагея, Палагея, Палагна) – люты 12; май 17; кастрычнік 20, 21 (марская – грэч.).
Р
- Раіса – верасень 18 (лёгкая – грэч.).
- Руфіна – верасень 15 (рыжаватая – грэч.).
- Рыма – люты 2; ліпень 3 (кінутае – грэч., лац.).
С
- Саламанія – жнівень 14 (смірная – яўр.).
- Саламія – у Нядзелю свв. жанчын-міраносіц.
- Сасана, Сусана – чэрвень 2, 19; жнівень 24, у Нядзелі свв. жанчын-міраносіц, праайцоў і перад Р.Х. (белая лілея – яўр.).
- Сафія (Зося, Зафея) – красавік 1; жнівень 14; верасень 30; кастрычнік 1; снежань 29 (прамудрасць – грэч.).
- Святлана (Фаціна, Фаціння, Фацінія) – люты 26; красавік 2.
- Севасціяна – верасень 29 (вартая пашаны – грэч.).
- Серафіма – жнівень 11 (палымяная – яўр.).
- Сцефаніда (Сцепаніда) – лістапад 24 (павенчаная (грэч.).
Т
- Таісся (Таісія, Таіса) – май 23; кастрычнік 21.
- Тамара – май 14 і ў Нядзелю свв.жанчын-міраносіц (ад яўр. Фамар – пальма).
- Таццяна (Таціяна) – студзень 25 (заснавальніца, кіраўніца – грэч.).
Ф
- Фаіна – май 31 (светлая – грэч.).
- Фаціна, Фаціння, Фацінія) – гл. Святлана.
- Феадора (Фядора, Хадора, Хвядора, Тадора) – студзень 12; люты 24; сакавік 23; красавік 18, 29; чэрвень 9; верасень 24; лістапад 27 (Божы дар – грэч.).
- Феадосся (Феадосія, Фядосся, Хадосся) – красавік 2, 16; чэрвень 11 (Богам дадзеная – грэч.).
- Феадоція (Фядоцця) – люты 13; ліпень 17; жнівень 11; верасень 30; лістапад 4, 14 (Богам дадзеная – грэч.).
- Фёкла (Тэкля) – чэрвень 19, 22; верасень 1; кастрычнік 7; снежань 3 (дасканалая – яўр.; надзея – арам.).
Х
- Харыціна – кастрычнік 18 (дабрадатная – грэч.).
- Хіанія – красавік 29; ліпень 29 (снежная – грэч.).
- Хрыса, Хрысія – гл. Злата.
- Хрысціна – люты 19; сакавік 26; май 31; жнівень 6 (Хрыстова – грэч.).
Э
- Эмілія – студзень 14.
Ю
- Юліта (Іуліта, Уліта) – ліпень 28; жнівень 13 (памяншальнае ад Юліі).
- Юлія (Іулія) – май 31; ліпень 29 (хвалістая, пушыстая – грэч.).
- Юліянія (Іуліянія) – студзень 3,15; сакавік 17; красавік 2; май 16; чэрвень 15; ліпень 5, 19; жнівень 30; лістапад 14; снежань 17 (Юліева – грэч.).
- Юнія (Іунія) – май 30 (якая належыць багіні Юноне – лац.).
- Юсціна (Іусціна, Усціння, Юстына) – кастрычнік 15 (Юсцінава).
Я
- Яўгенія (Аўгіння) – студзень 6 (высакародная – грэч.).
- Яўфімія (Хіма) – красавік 2; ліпень 24; верасень 29 (усяхвальная – грэч.).